Андуін

старонка-спіс у праекце Вікімедыя
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Андуін, Андуін Вялікі (англ. Anduin) — у свеце Толкіна найвялікшая рака Заходняга Серадзем’я Трэцяе Эпохі. Яна пачынаецца ў Шэрых і Туманных гарах, ідзе праз Цемналессе, праходзіць з паўднёвага ўсходу Белыя горы і ўпадае ў Белегаэр.

Андуін
Упадае ў Белфаласкі заліў[d]
Упадаюць Сірыт[d], Энтавея[d], Касачоўка[d], Rhimdath[d], Порас[d], Эруі[d], Ясналімна[d], Даўжыца[d], Greylin[d], Келебрант[d] і Morgulduin[d]
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта Раваніён[d], Гондар і Серадзем’е
Мяжуе з Лебенін[d] і Ніндаль (Валога)[d]
Стваральнік твора Джон Рональд Руэл Толкін
Прадстаўлена ў працы Хобіт, або Туды і назад, Валадар Пярсцёнкаў, Сільмарыліян і Няскончаныя паданні[d]
З мастацкага твора легендарыум Толкіна

Этымалогія

правіць

«Андуін» перакладаецца з сіндарына як «доўгая рака» альбо «вялікая рака», складаецца з and + duin.

Геаграфія

правіць
 
Мапа зямель, праз якія цячэ Андуін

Андуін выцякае з горных ручаёў Эрэд Мітрына, побач у яго ўпадаюць рэкі Лангуэл і Грэйлін. Далей Андуін цячэ ўздоўж Туманых гор і амывае камяністы востраў Карок. Ніжэй ён цячэ скрозь Касачовыя палі і аб’яднаецца з ракой Гладэн. Далей ідуць лясы Латларыену і ў Андуін упадае рака Залатая Чараўніца.

Пасля Латларыену пачынаюцца палі Калебранта. Тут у Андуін упадае рака Лімлайт. На левым беразе знаходзяцца Бурыя Землі, а на праым лес Фангорн, з якога выцякае рака Энтава Купель. Далей ідзе Пустэча. Пасля яе на правым беразе пачынаюцца землі Гондара і Мёртвыя балоты па праваму. Пасярод ракі стаіць астраўная цытадэль Каір Андрос. На поўдзень ляжаць гарады Асгіліят, Мінас-Цірыт і Лосарнах. таксама на левым беразе Эмін Арнен, Паўднёвы Іціліен і Пеларгір. Тут ува Андуін упадае рака Парос, і Андуін пашыраецца ў даліне Лебеніна.

Нарэшце ён упадае ў мора і амывае астравы Толфалас, Белфаласкае ўзбярэжжа і Паўночны Харад.

Крыніцы

правіць