Андэзіт
Андэзіт (ад назвы горнай сістэмы Анды англ. Andes ў Паўднёвай Амерыцы) — вулканічная горная парода сярэдняга складу, нармальнай шчолачнасці. Утрыманне крэмназёма (SiO2) складае 52-65%.
Апісанне
правіцьМінеральны склад: Плагіяклаз, утрапленні палявых шпатаў, рагавой падманкі, біятыта
Колер: Цёмна-шэры або амаль чорны.
Структура: Непоўнакрышталічная (парфіравая), дробназярністая. Для асноўнай масы характэрная пілатаксітавая структура, утвораная субпаралельнымі лейстамі плагіяклаза.
Тэкстура: шчыльная або сітаватая, часта флюідальная.
Удзельная вага: 2,5.
Форма залягання: вулканічныя патокі і экструзіўныя купалы.
Адасабляльнасць: слупковая, у выпадку падводных выліванняў - падушкавая.