Анексія Крыма Расіяй

ваенная агрэсія Расіі, скіраваная на гвалтоўнае супрацьпраўнае адарванне і ўключэнне ў склад Расійскай Федэрацыі большай часткі тэрыторы
(Пасля перасылкі з Анексія Крыма Расіяй (2014))

Анексія Крыма Расіяй — супрацьпраўнае адрынванне большай часткі часова акупаванага Крымскага паўвострава, размешчанага ў межах украінскіх адміністрацыйных адзінак — Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля, ад Украіны і аднабаковае незаконнае ўключэнне іх у склад Расійскай Федэрацыі на правах суб'ектаў федэрацыі — Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаль, абвешчаны Расійскай Федэрацыяй 18 сакавіка 2014 года (нібыта ў выніку так званага «рэферэндуму аб статусе Крыма» 16 сакавіка 2014 года).

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісвае дагавор аб далучэнні (анексіі) з кіраўніцтвам Крыма ў Маскве, 18 сакавіка 2014 года.

Адно з наступстваў і адна са складовых частак расійскай узброенай агрэсіі супраць Украіны з 2014 года. Анексіі ў лютым-сакавіку 2014 года папярэднічалі арганізаваныя антыўкраінскія выступы ў гарадах Крыма, блакаванне і захоп падраздзяленнямі расійскай арміі стратэгічных аб’ектаў паўвострава і воінскіх часцей Узброеных сіл РФ, у некаторых выпадках пад прыкрыццём асобных мірных жыхароў і новаствораных спецслужбамі РФ «атрадаў самаабароны Крыма», што паклала пачатак акупацыі Крыма Расіяй.

Анексія Крыма, як і псеўдарэферэндум, не прызнаная ўкраінскай дзяржавай і большасцю краін свету,[1][2][3] не прызнаная Генасамблеяй ААН,[4][5] ПАРЕ,[6][7][8] ПА АБСЕ, а таксама супярэчыць рашэнню Венецыянскай камісіі, замест гэтага расійскія ўлады трактуюць гэта як «вяртанне Крыма ў склад Расіі». Згодна з законам Украіны «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны», тэрыторыя Крымскага паўвострава ў сувязі з расійскай акупацыяй лічыцца часова акупаванай тэрыторыяй.

Перадгісторыя

 
Этнічны склад Крыма паводле Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 г.

Гэтай падзеі непасрэдна папярэднічалі шматмесячныя антыпрэзідэнцкія і антыўрадавыя акцыі ва Украіне («Еўрамайдан»), якія завяршыліся ў лютым 2014 года сілавой зменай улады. Першыя ж дзеянні апазіцыі, якая прыйшла да ўлады ў Кіеве, выклікалі ў Крыме пратэсты мясцовага, у асноўнай масе рускамоўнага, насельніцтва, чаму спрыяла актывізацыя дзеянняў рускіх грамадскіх арганізацый («Руская абшчына Крыма» і партыя «Рускае адзінства»), якія прыступілі да мабілізацыі сваіх прыхільнікаў яшчэ ў сярэдзіне студзеня 2014 года, у сувязі з абвастрэннем супрацьстаяння ў Кіеве і кампаніяй захопаў адміністрацыйных будынкаў, што разгарнулася ў шэрагу рэгіёнаў Украіны[9][10][11][12][13].

Ход падзей

23—24 лютага пад ціскам прарасійскіх актывістаў была здзейснена змена выканаўчых органаў улады Севастопаля, а 27 лютага, пасля таго, як рана раніцай будынкі органаў улады АР Крым былі захоплены і блакаваны некалькімі групамі ўзброеных людзей[14][15], дэпутаты Вярхоўнага Савета АР Крым, якія сабраліся ў будынку парламента, адправілі ў адстаўку ўрад Анатоля Магілёва і прынялі рашэнне аб правядзенні 25 мая агульнакрымскага рэферэндуму аб пашырэнні аўтаноміі паўвострава ў складзе Украіны[16]. Новы ўрад Крыма ўзначаліў лідар партыі «Рускае адзінства» Сяргей Аксёнаў, які заявіў пра непрызнанне новага кіраўніцтва Украіны[17][18] і звярнуўся да кіраўніцтва Расіі за «садзейнічаннем у забеспячэнні міру і спакою на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым»[19][20].

1 сакавіка Савет Федэрацыі РФ задаволіў зварот прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб дазволе на выкарыстанне расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны[21][22]. Атрадамі добраахвотнікаў і расійскімі ваеннаслужачымі былі блакаваны ўсе аб’екты і вайсковыя часці УС Украіны на тэрыторыі паўвострава, камандаванне якіх адмовілася падпарадкавацца ўраду Крыма[23].

6 сакавіка пытанне рэферэндуму было зменена. У абыход украінскай Канстытуцыі[24], на галасаванне было вынесена пытанне аб далучэнні Крыма да Расіі. 11 сакавіка Вярхоўным Саветам Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопальскім гарадскім саветам была прынята Дэкларацыя аб незалежнасці[25][26]. 16 сакавіка быў праведзены рэферэндум пра статус Крыма[27], на падставе вынікаў якога была ў аднабаковым парадку абвешчана незалежная Рэспубліка Крым, якая падпісала з Расіяй дагавор аб уваходжанні ў склад РФ[28][29].

Асобую пазіцыю заняў Меджліс крымскататарскага народа, прэтэндуючы на ролю прадстаўнічага органа крымскіх татараў. 21-23 лютага ён арганізаваў масавыя акцыі ў падтрымку новай украінскай улады, 26 лютага паспрабаваў арганізаваць захоп будынка крымскага парламента і перашкодзіць працы дэпутатаў, а 15 сакавіка заявіў аб непрызнанні рэферэндуму, «які праводзіцца з мэтай змяніць тэрытарыяльную прыналежнасць Крыма», легітымным і адпаведным міжнароднаму праву і Канстытуцыі Украіны. Меджліс заявіў, што «катэгарычна адпрэчвае любыя спробы вызначыць будучыню Крыма без свабоднага волевыяўлення крымскататарскага народа — карэннага народа Крыма» і што толькі крымскім татарам належыць права вырашаць, у якой дзяржаве жыць крымскататарскаму народу. Паводле пераканання Меджліса, «аднаўленне правоў крымскататарскага народа і рэалізацыя ім права на самавызначэнне на сваёй гістарычнай Радзіме павінны ажыццяўляцца ў складзе суверэннай і незалежнай Украінскай дзяржавы»[30].

Большасць дзяржаў-членаў ААН не прызнае крымскі рэферэндум[31][32]. Заходняя супольнасцьВялікая сямёрка», дзяржавы-члены НАТА, Еўрасаюза, Савета Еўропы) расцаніла дзеянні Расіі як агрэсію, анексію часткі ўкраінскай тэрыторыі, парушэнне яе тэрытарыяльнай цэласнасці[33][34][35][36][37][38][39][40][41][42]. Непрыманне Захадам расійскіх дзеянняў у Крыме прывяло да адмовы заходніх лідараў ад супрацоўніцтва з Расіяй у фармаце «Вялікай васьмёркі» і стала адной з прычын увядзення заходніх санкцый супраць Расіі[43][44]. Расія, у сваю чаргу, разглядае далучэнне Крыма як рэалізацыю права на самавызначэнне[45] насельніцтва Крыма, «якое паўстала» супраць сілавой змены ўлады ў краіне[46]. Сама Украіна не прызнае далучэнне Крыма да Расіі[47]; 15 красавіка 2014 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, які абвясціў АР Крым і горад Севастопаль тэрыторыямі, акупаванымі ў выніку «ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі»[48][49][50].

27 сакавіка 2014 года Генеральная Асамблея ААН большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю пра сваю прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных граніцах, непрызнанне крымскага рэферэндуму і абгрунтаваных ім змяненняў статусу АР Крым і горада Севастопаля[51] .

Міжнародная рэакцыя

 
Галасаванне 27 сакавіка 2014 года на Генеральнай асамблеі ААН па пытанні аб прызнанні незаконнасці крымскага рэферэндуму 2014[52].      Галасавалі за      Галасавалі супраць      Устрымаліся      Не галасавалі      Не з’яўляюцца членамі ААН

Далучэнне Крыма да Расіі выклікала пераважна негатыўную міжнародную рэакцыю. Заходняя супольнасцьВялікая сямёрка», дзяржавы-члены НАТА, Еўрасаюза, Савета Еўропы) расцаніла дзеянні Расіі як агрэсію, анексію ўкраінскай тэрыторыі, падрыў яе тэрытарыяльнай цэласнасці[33][34][35][36][37][38][39][40][41][42]. Расія, у сваю чаргу, разглядае далучэнне Крыма як рэалізацыю правы мясцовага насельніцтва на самавызначэнне[45].

27 сакавіка 2014 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, якая мае рэкамендацыйны характар і абвяшчае, што агульнакрымскі рэферэндум 16 сакавіка 2014 года не мае законнай сілы[53]. З 193 дзяржаў-членаў ААН «за» прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 100 дзяржаў, «супраць» — 11 (Арменія, Беларусь, Балівія, Венесуэла, Куба, КНДР, Зімбабвэ, Нікарагуа, Расія, Сірыя, Судан[54]), устрымаліся — 58, не галасавалі — 24[55][56].

Зноскі

  1. Кабінет Міністрів України - Україна ніколи ні за яких обставин не визнає анексію Криму, - Арсеній Яценюк. www.kmu.gov.ua (22 квітня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
  2. Помпео: США ніколи не визнають анексії Криму. Deutsche Welle. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
  3. ЄС ніколи не визнає анексію Криму – заява. Українська правда (11 квітня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
  4. Генасамблея ООН підтримала територіальну цілісність України. Українська правда (27 березня 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
  5. Генасамблея ООН ухвалила резолюцію на підтримку України. BBC News Україна (27 березня 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
  6. ПАРЄ підтримала Україну та засудила дії Росії в Криму. Українська правда (9 квітня 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
  7. ПАРЄ засудила анексію Криму Росією. BBC News Україна (9 квітня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
  8. ПАРЄ ухвалила резолюцію із засудженням анексії Криму Росією. УНІАН. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
  9. Снова ДНД? Архівавана 2 жніўня 2016.
  10. «Рускае Адзінства» заяўляе пра мабілізацыю для ўстаноўкі блокпостаў на ўездзе ў Крым і стварэння атрадаў народных дружын Архівавана 27 сакавіка 2017.
  11. Сяргей Аксёнаў: «Рускае Адзінства» гатова аказаць падтрымку праваахоўнікам Архівавана 27 сакавіка 2017.
  12. Казакі абмеркавалі план дзеянняў па прадухіленні спроб пранікнення ў Крым фашыствуючых экстрэмістаў Архівавана 27 сакавіка 2017.
  13. Паўставайце, людзі рускія! Архівавана 2 жніўня 2016.
  14. СБУ апублікавала відэа захопу будынка Вярхоўнага Савета Крыма Архівавана 9 снежня 2019.
  15. Захоп Вярхоўнага Савета Крыма: сведчанні сведак
  16. Парламент Крыма прызначыў рэферэндум аб аўтаноміі
  17. Зварот Прэзідыума Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Крымские известия (28 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2014. Праверана 25 кастрычніка 2014.
  18. Севастопальскі гарадскі савет заявіў, што не будзе падпарадкоўвацца нелегітымнай украінскай уладзе. газета Новый Севастополь. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2014. Праверана 2 снежня 2014.
  19. "Зварот Старшыню Савета міністраў АРК Сяргея Аксёнава". Пресс-служба Верховного Совета АРК. 2014-03-01. Архівавана з арыгінала 2014-11-08. Праверана 2014-11-08.
  20. «Прямая линия с Владимиром Путиным». // kremlin.ru (17 красавіка 2014). Праверана 17 красавіка 2014.
  21. Савет Федэрацыі дазволіў Пуціну ўвесці войскі ва Украіну
  22. Савет Федэрацыі ўхваліў увядзенне войскаў РФ ва Украіну
  23. КрымНаш. КрымНеНаш
  24. Венецыянская камісія прызнала крымскі рэферэндум нелегітымным — Мінюст
  25. Парламент Крыма прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці АРК і г. Севастопаля
  26. Парламент Крыма прыняў дэкларацыю аб незалежнасці
  27. Крымскі парламент прыняў рашэнне аб уваходжанні Крыма ў склад Расіі
  28. Дагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб’ектаў
  29. Пуцін, Канстанцінаў, Аксёнаў і Чалы падпісалі дагавор аб прыняцці ў РФ Рэспублікі Крым.
  30. Меджлис выступил с обращением, поддерживающим Украину и осуждающим агрессию РФ. УНИАН, 15.03.2014
  31. Генеральная Асамблея ААН заклікала паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны
  32. За рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН, якая пацвярджае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, прагаласавалі 100 краін з 193 краін-членаў ААН — Backing Ukraine’s territorial integrity, UN Assembly declares Crimea referendum invalid.
  33. а б Рэзалюцыя «Відавочнае, грубае і нявыпраўленае парушэнне Расійскай Федэрацыяй хельсінкскіх прынцыпаў» // Бакінская дэкларацыя і рэзалюцыі, прынятыя Парламенцкай асамблеяй АБСЕ на дваццаць трэцяй штогадовай сесіі. Баку, 28 чэрвеня — 2 ліпеня 2014 года Архівавана 9 ліпеня 2014.
  34. а б NATO Secretary-General: Russia's Annexation of Crimea Is Illegal and Illegitimate (англ.). Брукінгскі інстытут (19 сакавіка 2014).
  35. а б Recent developments in Ukraine: threats to the functioning of democratic institutions
  36. а б Press Briefing by Press Secretary Jay Carney, 3/18/2014
  37. а б Высновы Еўрапейскага Савета наконт Украіны (21/03/2014) Архівавана 6 сакавіка 2016.
  38. а б Russian ambassador to Australia called in to explain troops in Crimea
  39. а б Ещё пять стран, включая Украину и Норвегию, ввели санкции против РФ. РИА Новости, 11.04.2014
  40. а б Invasion of Ukraine by Russia (англ.). Европейский парламент (13 сакавіка 2014). — Texts adopted. Thursday, 13 March 2014 - Strasbourg. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2015. Праверана 15 чэрвеня 2015.
  41. а б Joint statement on Crimea by President of the European Council Herman Van Rompuy and President of the European Commission José Manuel Barroso
  42. а б Reconsideration on substantive grounds of the previously ratified credentials of the Russian delegation
  43. Меркель: «Вялікай васьмёркі» больш не існуе
  44. Захад «пакарае» Расію за Крым доларам
  45. а б Заява МЗС Расіі ў сувязі з абвінавачваннямі ў парушэнні Расіяй абавязацельстваў па Будапешцкім мемарандуме ад 5 снежня 1994 года. Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі (1 красавіка 2014).
  46. Інтэрв’ю Міністра замежных спраў Расіі С. Лаўрова тэлеканалу «Блумберг», Масква, 14 мая 2014 года
  47. Прадстаўнік МЗС Украіны: Кіеў не прызнае далучэнне Крыма да Расіі. ІТАР-ТАСС (18 сакавіка 2014 года, 17:56). — «Мы не прызнаём і не прызнаем ніколі ні так званай незалежнасці, ні так званага пагаднення аб далучэнні Крыма да РФ <…> Тое, што адбылося сёння ў Маскве, не мае анічога агульнага ні з дэмакратыяй, ні з правам, ні з разумным сэнсам»
  48. Закон Украіны «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны» ад 15 красавіка 2014 года
  49. Дэпутаты абаранілі правы ўкраінцаў у акупаваным Крыме. Сегодня (15 апреля 2014 года, 14:58).
  50. Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны» Архівавана 25 верасня 2015.
  51. Рэзалюцыя ГА ААН 68/262 «Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны»
  52. Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю па рэферэндуме ў Крыме (фота)
  53. Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. // ИТАР-ТАСС (27 сакавіка 2014).
  54. Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. ИТАР-ТАСС (27 сакавіка 2014). Праверана 27 сакавіка 2014.
  55. Рэзалюцыя, прынятая Генеральнай Асамблеяй ААН 27 сакавіка 2014 года A/RES/68/262
  56. Пратакол працэдуры галасавання

Спасылкі