Анжэра-Суджанск
Анжэра-Суджанск[2] (руск.: Анжеро-Судженск) — горад (з 1931) у Расіі, у складзе Кемераўскай вобласці. Насельніцтва 83,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1928 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Анжэра-Суджанск — адзін з цэнтраў вугальнай здабычы Кузбаса. ААТ «Анжеромаш», завод горнашахтнага абсталявання, хіміка-фармацэўтычны, жалезабетонных вырабаў, хлебакамбінат, мясакамбінат, малочны завод.
Чыгуначная станцыя Анжэрская на лініі Тайга (Заходне-Сібірская чыгунка) — Марыінск (Краснаярская чыгунка) Транссібірскай магістралі.
Вядомыя асобы
правіць- Віктар Аляксандравіч Сідзяк (нар. 1943) — спартсмен (фехтаванне на шаблях), Заслужаны майстар спорту СССР, прызёр шэрагу міжнародных спаборніцтваў.
- Аляксандр Іванавіч Усольцаў (нар. 1961) — беларускі архітэктар.
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Кемераўскай вобласці
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анжэра-Суджанск