Анкона (правінцыя)

правінцыя ў рэгіёне Марке, Італія

Анкона (італ.: Provincia di Ancona) — правінцыя ў цэнтральнай Італіі, у рэгіёне Марке. Плошча 1 940 км², насельніцтва — каля 470 000 чалавек (на 2007 год).

Анкона
Герб
Герб
Краіна  Італія
Уваходзіць у Марке
Адміністрацыйны цэнтр
Глава Патрыцыя Казаграндэ Эспоста[d]
Плошча
  • 1 940,16 км²
Анкона на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 IT-AN
Тэлефонны код 071, 0731 і 0732
Паштовыя індэксы 60121–60131 і 60010–60048
Код аўтам. нумароў AN
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Анкона на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

На працягу многіх стагоддзяў, пачынаючы з 774 года, гэты край уваходзіў у склад Папскай вобласці — як Анконская Марка. У 839 і 850 гг. Анконскую Марку спусташалі арабскія піраты. У 1357 годзе Анконскай Марцы дадзена была канстытуцыя. У XV—XVI стагоддзях Анконская Марка зрабілася прыстанкам для жыхароў Харватыі, Герцагавіны, Босніі і Бокі Котарскай, якія сыходзілі з родных земляў ад націску пераможных асманаў.

Падчас заваявальных войнаў Французскай рэвалюцыі на тэрыторыі Анконы на кароткі час была абвешчана Анканітанская рэспубліка, якая неўзабаве ўвайшла ў склад Рымскай рэспублікі. Пасля разгрому Напалеона ўлада Папы была адноўлена, але ненадоўга. У 1861 годзе Анкона ўвайшла ў склад Італьянскага Каралеўства. З таго моманту яе лёс непарыўна звязаны з лёсам аб’яднанай Італіі.

Цяпер правінцыя Анкона складаецца з 47 камун, адміністрацыйны цэнтр — старажытны горад Анкона.

Зноскі