Аношкі (Вілейскі раён)

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ано́шкі[1] (трансліт.: Anoški, руск.: Аношки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета.

Вёска
Аношкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 16 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222422
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213817003
Аношкі на карце Беларусі ±
Аношкі (Вілейскі раён) (Беларусь)
Аношкі (Вілейскі раён)
Аношкі (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Аношкі (Вілейскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 48 км на поўнач ад горада Вілейкі, 29 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна — Полацк, за 144 км ад Мінска.

Гісторыя правіць

У 1765 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, у складзе маёнтка Даўгінава Б. Каменскага, 1 двор.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1897 годзе вёска ў Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Даўгінаўскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З фронту не вярнуўся 1 жыхар. З 20 верасня 1944 года ў Даўгінаўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У чэрвені 1950 года створаны калгас «Савецкая Беларусь». З 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне. Знаходзілася ў складзе калгаса «Праўда», працавала вячэрняя школа.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. 30 кастрычніка 2009 года вёска перададзена ў склад Сцешыцкага сельсавета[3], пасля ліквідацыі якога 28 мая 2013 года зноў вернута ў склад Даўгінаўскага сельсавета[4].

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 115 жыхароў, 18 двароў.
  • 1866 год — 229 жыхароў, 21 двор[5].
  • 1897 год — 361 жыхар, 56 двароў.
  • 1908 год — 460 жыхароў.
  • 1921 год — 317 жыхароў, 71 двор[6].
  • 1931 год — 424 жыхары, 91 двор[7].
  • 1960 год — 383 жыхары.
  • 1988 год — 113 жыхароў, 65 двароў.
  • 2003 год — 59 жыхароў, 32 гаспадаркі.
  • 2008 год — 37 жыхароў, 28 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VII/535
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  7. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58

Літаратура правіць

Спасылкі правіць