Анры Барысавіч Янпольскі

Анры Барысавіч Янпольскі (нар. 30 жніўня 1935, Мінск) — беларускі скрыпач, музычны педагог. Прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Анры Барысавіч Янпольскі
Дата нараджэння 30 жніўня 1935(1935-08-30) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Борух Залманавіч Янпольскі
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі скрыпач, музычны педагог
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў Мінску ў творчай сям’і. Бацька, Борух Залманавіч Янпольскі, быў тэатральным акцёрам, заслужаны артыст БССР. Маці, Любоў Ісаеўна Пякеліс, была піяністкай.

Вучыўся у Сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, Маскоўскай кансерваторыіЛ. Б. Когана). Яшчэ ў гады вучобы з поспехам выступае ў 3найлепшых канцэртных залах Мінска і Масквы. Яго выканальніцкай манеры ўласцівы артыстызм, глыбіня пачуццяў, эмацыйнасць, тэхнічная бездакорнасць, высокі густ. Скончыўшы з адзнакай Маскоўскую кансерваторыю, малады музыкант з’язджае ў Новасібірск, дзе спалучае канцэртную працу з педагагічнай (у кансерваторыі). Ён выступае з сольнымі праграмамі, іграе ў камерных ансамблях. У 1974 годзе Анры Янпольскі вяртаецца ў Беларусь, дзе ў поўнай меры раскрываецца яго выканальніцкая і педагагічная здольнасць. Маэстра дапамагае маладым музыкам авалодаць скрыпічным майстэрствам. Прафесар А. Янпольскі выхаваў больш за 100 скрыпачоў, многія з якіх сталі лаўрэатамі міжнародных конкурсаў. У яго класе вучыліся, стажыраваліся і займаліся скрыпачы з Расіі, Украіны, Польшчы, Славеніі, Італіі, Аргенціны, Кітая.

Літаратура правіць

  • Зыкова М. Л. Рыцарь скрипки: К 75-летию со дня рождения и 50-летию педагогической деятельности профессора кафедры скрипки А. Б. Янпольского // Весцi беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi. 2010. № 17.