Анры́ Лафантэ́н (фр. Henri La Fontaine, 22 красавіка 1854 — 14 мая 1943) — бельгійскі юрыст, старшыня Міжнароднага бюро міру з 1907 па 1943 год, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1913).

Анры Лафантэн
provincial senator[d]
1895 — 1898
provincial senator[d]
1900 — 1932
provincial senator[d]
1935 — 1936
Нараджэнне 22 красавіка 1854(1854-04-22)[1][2]
Смерць 14 мая 1943(1943-05-14)[1] (89 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар права
Дзейнасць віцэ-старшыня Сената Бельгіі (1919—1932)
Вядомы як стваральнік універсальнай дзесятковай класіфікацыі і інфармацыйнага сховішча Mundaneum
Узнагароды Нобелеўская прэмія — 1913 Нобелеўская прэмія міру (1913)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Лафантэн нарадзіўся ў 1854 годзе ў Брусэлі. У 1877 годзе скончыў Свабодны ўніверсітэт Бруселя са ступенню доктара права, пачаў працаваць адвакатам у Брусэльскім апеляцыйным судзе. У 1893 годзе атрымаў званне прафесара міжнароднага права, а праз два гады быў абраны ў бельгійскі Сенат ў якасці члена Сацыялістычнай партыі. З 1919 па 1932 гады займаў пасаду віцэ-старшыні Сената. У 1895 годзе разам ў Полем Атле заснаваў Палату дакументацыі (якая ў 1907 годзе змянілася Саюзам міжнародных асацыяцый), а пазней у супрацоўніцтве з ім стварыў сістэму, якая атрымала назву Універсальная дзесятковая класіфікацыя. разам з Полем Атле з'яўляўся стваральнікам інфармацыйнага сховішча «Mundaneum», якое таксама называюць «горад ведаў».

Быў інтэрнацыяналістам, прыхільнікам Лігі Нацый, выказваўся на карысць раззбраення і вырашэння міжнародных спрэчак шляхам арбітражу. Ён удзельнічаў у дзейнасці Міжнароднага бюро міру, дзе з 1907 года займаў пасаду старшыні. За сваю дзейнасць у 1913 годзе быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру «як праўдзівы лідар народнага руху за мір у Еўропе». Лафантэн быў членам бельгійскай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 года, а таксама прадстаўляў сваю краіну на асамблеі Лігі Нацый у 1920-м. Памёр у 1943 годзе ў Бруселі ва ўзросце 89 гадоў.

  1. а б Henri Marie La Fontaine // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Brozović D., Ladan T. Henri Marie Lafontaine // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
  3. ODIS — 2003. Праверана 22 студзеня 2024.