Анры Жульен Фелікс Русо (фр.: Henri Julien Félix Rousseau, па мянушцы Le Douanier, "Мытнік"; 21 мая 1844-2 верасня 1910) — французскі жывапісец-самавук, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў наіўнага мастацтва, або прымітывізму.

Анры Русо
Henri Julien Felix Rousseau
Фатаграфія
А. Русо. Аўтапартрэт, 1890, Нацыянальная галерэя, Прага
Дата нараджэння 21 мая 1844(1844-05-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1910(1910-09-02) (66 гадоў)
Месца смерці Парыж, Францыя
Месца пахавання
Грамадзянства Flag of France.svg Францыя
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр
Жанр пейзаж[3][2], figure painting[d][3][2] і нацюрморт[3][2]
Мастацкі кірунак прымітывізм, наіўнае мастацтва, постімпрэсіянізм
Подпіс Rousseau Henri autograph cropped.png
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Анры Русо нарадзіўся 21 мая 1844 г. у мястэчку Лаваль (дэпартамент Маен), у сям'і рабочага. Пасля службы ў арміі уладкаваўся на працу ў французскую мытню. Жывапісам стаў займацца ўжо ў сталым узросце, не маючы адпаведнай адукацыі.

У 1886 г. Русо ўпершыню паказвае свае працы шырокай публіцы, удзельнічаючы ў "Выставе незалежных". Ужо пры жыцці ў мастацкім супольнасці Францыі яго высока шанавалі за каларыстычнае багацце работ і арыгінальныя сюжэты (Русо часта малюе экзатычныя джунглі, якіх ён ніколі ў жыцці не бачыў).

Мастак памёр ад гангрэны 2 верасня 1910 года ў парыжскай бальніцы Некера, пасля таго як параніў сабе нагу.

Надмагільны барэльеф на магіле Анры Русо выканаў вялікі французскі скульптар румынскага паходжання, Канстанцін Бранкузі.

ТворчасцьПравіць

Працаваў пераважна ў жанры пейзажа, паказаў самабытны характар нацыянальнага ландшафту пры розным стане прыроды і святлопаветранага асяроддзя. Творы вызначаюцца ўраўнаважанасцю і манументальнасцю кампазіцыі, стрыманым каларытам, адчуваннем матэрыяльнасці свету: «Кірмаш у Нармандыі» (каля 1832), «Алея каштанаў» (1837), «Балота ў Ландах», «Дубы» (абодва каля 1852), «Від у Барбізоне» і інш. Аўтар малюнкаў і афортаў.

ГалерэяПравіць

ЛітаратураПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць