Анры Шарль Манген

Анры Шарль Манген (фр.: Henri Charles Manguin; 23 сакавіка 1874, Парыж — 25 верасня 1949, Сен-Трапэ) — французскі мастак-постімпрэсіяніст, прадстаўнік кірунку фавізм.

Анры Шарль Манген
фр.: Henri Manguin
Фатаграфія
Дата нараджэння 23 сакавіка 1874(1874-03-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 1949(1949-09-25)[2][3][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, рысавальнік
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак постімпрэсіянізм
Уплыў Гюстаў Маро
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Манген навучаўся ў Вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы пад кіраўніцтвам Гюстава Маро, дзе пасябраваў з Альберам Марке, Анры Мацісам, Альберам Гіёмам, Жоржам Руо і Шарлем Камуанам. Выпрабаваў вялікі ўплыў імпрэсіянізму, які выявіўся ў шырокім выкарыстанні ім яркіх пастэльных адценняў. Ён ажаніўся ў 1899 годзе і зрабіў шматлікія партрэты сваёй жонкі Жанны і іх сям’і.

У 1902 год правёў першую выстаўку, у Салоне незалежных і пасля ў Восеньскім салоне. Многія яго карціны адлюстроўваюць міжземнаморскія пейзажы, якія сталі верхам яго працы ў напрамку фавізму.

Пасля Восеньскага салона 1905 года Амбруаз Валар набыў 142 карціны мастака, а таксама пастэлі і малюнкі на агульную суму 7000 франкаў.

У 1908 годзе Манген са сваім сябрам Альберам Марке адправіўся ў пошуках натхнення ў Італію. У 1909 годзе мастак удзельнічаў у групавой выстаўцы ў Расіі. Першая персанальная выстаўка Мангена адбылася ў 1910 годзе ў парыжскай галерэі Druet. Работы Мангена былі таксама прадстаўлены на Міжнароднай выстаўцы сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку ў 1913 годзе.

У пачатку Першай сусветнай вайны ён пераязджае з сям’ёй у Швейцарыю і застаецца там да 1919 года, пасля чаго вяртаецца ў Нёі-сюр-Сен і з 1920 года працуе на віле L’Oustalet у Сен-Трапэ.

У 1920 годзе Манген выстаўляецца ў Галерэі Марселя Бернхейма разам з Отманам, Тырманам, Аляксандрам-Полем Кану і іншымі. У 1938 годзе галерэя Druet закрылася, карціны мастака выкупіў яго сын, з іх восем палотнаў былі знішчаны самім Мангенам. У 1940 годзе некаторыя з работ Мангена былі выстаўлены на Венецыянскай біенале.

Падчас Другой сусветнай вайны мастак працаваў у Парыжы, Сен-Трапэ і Авіньёне.

Зноскі

  1. Henri Charles Manguin
  2. а б Henri Charles Manguin // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Henri Charles Manguin // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.