Анры Жак Эдуар Эвенполь (фр.: Henri Evenepoel; 3 кастрычніка 1872, Ніца, Францыя — 27 снежня 1899, Парыж, Францыя) — французскі жывапісец, малявальшчык і гравёр бельгійскага паходжання, большасць работ якога былі выкананы ў фавісцкім стылі.

Анры Эвенполь
фр.: Henri Evenepoel
Імя пры нараджэнні фр.: Henri Jacques-Edouard Evenepoel
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, мастак-гравёр, фатограф, мастак-плакатыст
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1872(1872-10-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1899(1899-12-27)[1][3][…] (27 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Ніцы ў бельгійскай сям’і. Праходзіў навучанне спачатку ў акадэміі мастацтваў у Сен-Жос-тэн-Нодэ, а потым — у Бельгійскай Каралеўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў у Бруселі, дзе вывучаў жывапіс і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

У 1892 годзе пасяліўся ў Парыжы. Даваў урокі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, потым працаваў у атэлье Гюстава Маро, які пазнаёміў маладога мастака з фавістамі Анры Мацісам і Жоржам Руо. Неўзабаве дзякуючы ім Эвенполь захапіўся гэтым напрамкам у жывапісе.

Мастацкі дэбют Эвенполя ў Парыжскім салоне адбыўся ў 1894 годзе, дзе быў прадстаўлены партрэт яго кузіны Луізы. У наступным годзе, удзельнічаючы ў выставе на Марсавым полі, ён прадставіў ужо чатыры партрэты. Пасля Эвенеполь рэгулярна выстаўляўся на Марсавым полі да сваёй смерці.

Зімой 1897—1898 гадоў Эвенполь знаходзіўся ў Алжыры. У гэты ж перыяд — са снежня 1897 па студзень 1898 года — у Бруселі праходзіла яго першая персанальная выстава. Часцей за ўсё сярод работ жывапісца сустракаліся партрэты членаў яго сям’і, а таксама сяброў — партрэт быў яго любімым жанрам. У карцінах Эвенепула адчуваўся ўплыў Эдуара Манэ і Джэймса Уістлера, а парыжскага перыяду — таксама Анры дэ Тулуз-Латрэка і Жан-Луі Фарэна. Яго раннія палотны выконваліся ў цёмных танах, з часам Эвенполь перайшоў да больш яркай, смелай палітры.

Апроч жывапісных партрэтаў, Эвенполь маляваў плакаты, графічныя малюнкі, літаграфіі. Памёр ва ўзросце 27 гадоў у Парыжы ў 1899 годзе.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Henri Jacques Édouard Evenepoel // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Henri Jacques Édouard Evenepoel // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00060403
  4. Henri Evenepoel // Photographers’ Identities Catalog Праверана 19 снежня 2020.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.