Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

(Пасля перасылкі з Ансамбль песні і танца БВА)

Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — музычны калектыў, які базіруецца ў Мінску.

Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Лагатып Акадэмічнага ансамбля песні і танца УС РБ
Лагатып Акадэмічнага ансамбля песні і танца УС РБ
Асноўная інфармацыя
Жанр Ваенная музыка, народны танец, творы беларускіх кампазітараў
Гады 1938—н.ч.
Краіна  Беларусь
Горад Смаленск (19381949)
Мінск1949)

Гісторыя

правіць

Маюцца звесткі пра тое, што 17 лютага 1938 года ў санаторыі для каманднага саставу РСЧА ў пасёлку Гняздова пад Смаленскам адбыўся першы канцэрт калектыва, як няштатнага падраздзялення. Арганізатар і першы мастацкі кіраўнік Аляксандр Фёдаравіч Усачоў. Загадам Народнага камісара абароны СССР Маршала Савецкага Саюза К. Варашылава № 4 ад 9 студзеня 1939 года ў горадзе Смаленску быў сфарміраваны Ансамбль Чырвонаармейскай песні і танца Беларускай асобай ваеннай акругі[1].

У 1940 годзе ансамбль, услед за Штабам акругі, быў пераведзены са Смаленска ў Мінск. У гады Вялікай Айчыннай вайны ансамбль знаходзіўся ў складзе Заходняга фронту, поўным складам і брыгадамі выступаў у дзеючай арміі па 4-5 выступленняў у дзень у тыле і на перадавой. За гады вайны 19 выканаўцаў былі ўзнагароджаны ордэнамі, 25 медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі», 4 сталі кавалерамі Ордэна Славы. Дзень Перамогі калектыў сустрэў у г. Кёнігсберг. У 1949 годзе пераназваны ў Ансамбль песні і танцаў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі[1].

У пасляваенны перыяд калектыў нарошчваў творчы патэнцыял, ствараў новыя нумары і тэматычныя праграмы, выступаючы ў гарнізонах перад воінамі і грамадзянскім насельніцтвам Беларусі, у Саюзных Рэспубліках і Польшчы, у 19821986 гг. канцэртныя брыгады калектыва неаднаразова выязджалі ў творчыя камандзіроўкі ў Рэспубліку Афганістан, а ў 1986 годзе калектыў неаднаразова выступаў перад ліквідатарамі наступстваў Чарнобыльскай аварыі  (руск.) ў найбольш пацярпелых раёнах[1].

У 1990-я гады з гастраліраваў Францыі, Нідэрландаў, Партугаліі, Германіі, Іспаніі і іншых краін далёкага і блізкага замежжа[1].

У сакавіку 1992 года Ансамбль Чырвонаармейскай песні і танца Беларускай ваеннай акругі пераназваны ў Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].

У 1998 годзе за значны ўнёсак у развіццё беларускага мастацтва і ў сувязі з 60-годдзем з дня ўтварэння калектыву прысвоена ганаровае званне «Акадэмічны»[1].

З 1 верасня 2009 года Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пераназваны ў дзяржаўную ўстанову «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»[1].

Творчасць

правіць

У складзе ансамбля мужчынскі хор, танцавальная група і эстрадна-сімфанічны аркестр. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор У. Ермалаеў1994), галоўны хормайстар Б. Кір'янаў, сярод салістаў А. Кузняцоў, У. Яскевіч і інш. У рэпертуары ваенна-патрыятычныя творы, руская і зарубежная класіка, сучасная эстрадная музыка, беларускія, рускія і ўкраінскія народныя песні і танцы, творы беларускіх кампазітараў, вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі[2].

Узнагароды

правіць

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1978 года. За вялікія творчыя поспехі Ансамбль чатырохразова ўзнагароджваўся Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, а ў 1988 г. Чырвоным Сцягам Ваеннага Савета КБВА[1].

У 2006 годзе калектыў быў узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Музычнае мастацтва». У 2008 годзе за ўнёсак у развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў вобласці культуры Акадэмічны ансамбль песні і танца ўзнагароджаны Дыпломам ЮНЕСКА[1].

У 2008, 2010, 2013, 2014 і 2015 гадах калектыў ансамбля станавіўся Лаўрэатам прэміі Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Музычныя творы» конкурсу на лепшыя творы літаратуры і мастацтва, прысвечаныя сучаснаму жыццю арміі[1].

У 2011 годзе за высокі прафесіяналізм калектыў ансамбля ўзнагароджаны Ганаровай Граматай Міністэрства культуры і турызму Украіны і цэнтральнага камітэта прафсаюзных працаўнікоў культуры Украіны[1].

У маі 2012 года хор ансамбля з духоўнай праграмай удзельнічаў у Міжнародным фестывалі харавых калектываў у г. Гайнаўка (Польшча), дзе быў ганараваны звання лаўрэата III ступені[1].

У 2014 годзе за значны ўнёсак у патрыятычнае і духоўнае выхаванне грамадзян краіны, дасягненні ў творчай дзейнасці дзяржаўная ўстанова «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м Академический ансамбль песни и танца ВС РБ. История Архівавана 1 лютага 2015.
  2. Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Літаратура

правіць