Ансгар (шведск.: Ansgar, таксама Ансгарый, Анскар, Анскарыус, Ансгарыус; 8 верасня 8013 лютага 865) — святы Рымска-каталіцкай (дзень памяці 3 лютага) і праваслаўнай царквы (мясцовашанаваны святы Берлінскай і Германскай епархіі, дзень памяці 16 лютага) — першы біскуп Гамбурга, біскуп Брэмена, названы «Апосталам поўначы» за заслугі па распаўсюджванню хрысціянства ў Паўночнай Германіі, Даніі і Швецыі.

Ансгар
Дата нараджэння 8 верасня 801
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 865[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Шануецца Каталіцызм, Праваслаўе
У ліку каталіцкі святы[3]
Дзень памяці 3 лютага
Заступнік Швецыя, Данія і Гамбург
Падзвіжніцтва пропаведзь хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Пікардыі 8 верасня 801 года, атрымаў адукацыю ў абацтве Корб каля Ам’ена, у 14 гадоў даў манаскі зарок і ў 823 годзе быў пераведзены ў новаствораны кляштар у Корве ў Вестфаліі.

Калі ў чэрвені 826 года кароль Ютландыі Харальд Клак, яго жонка, сын і набліжаныя прынялі хрысціянства і хрысціліся ў Інгельгейме, імператар Людовік Набожны загадаў Ансгару застацца пры іх. Ён і яго сябар Антберт суправаджалі Харальда ў Ютландыі. Там яны пачалі з поспехам распаўсюджваць хрысціянскую веру, але ў 827 годзе былі вымушаны вярнуцца, калі Харальд Клак быў выгнаны з Ютландыі каралём Хорыкам I.

Прабыўшы з 829 г. некаторы час у Швецыі, Ансгар у 831 годзе прызначаны быў першым біскупам у Гамбургу, тэрыторыя епархіі якога ў той час ахоплівала ўсю германскую поўнач. Калі дацкія вікінгі напалі ў 845 годзе на Гамбург і разрабавалі горад, Ансгар быў вымушаны бегчы. У 847 годзе, па скасаванні епіскапства, ён быў прызначаны біскупам у Брэмен, адкуль з поспехам працягваў справу распаўсюджвання хрысціянства ў Даніі і Швецыі.

Ансгар пабудаваў царкву ў Хедэбю ў 850 годзе, а за 20 гадоў перад гэтым заснаваў там школу. У 861 годзе распачаў місіянерскае падарожжа ў Швецыю, а ў 862 годзе схіліў караля Ютландыі Хорыка II да прыняцця хрысціянства. Гэты кароль пабудаваў царкву ў Рыбе і Ансгар пакінуў у ёй у якасці святара лепшага з сваіх вучняў, Рымберта.

Ансгар памёр 3 лютага 865 года ў Брэмене, дзе і цяпер знаходзіцца царква яго імя. Каталіцкая царква прылічыла яго да ліку святых. Ім складзены жыццяпіс святога Вілегада. Яго ўласнае жыццё апісана Рымбертам, які быў яго пераемнікам у біскупскай епархіі.

Зноскі

  1. Ansgar // Svenskt biografiskt lexikon — 1917. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ansgar // https://www.deutsche-biographie.de/sfz1075.html Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.kristeligt-dagblad.dk/historie/hvornaar-blev-danerne-kristne — 2018. Праверана 9 чэрвеня 2018.

Спасылкі

правіць