Антанас Жмуйдзінавічус

Анта́нас Жмуйдзіна́вічус (літ.: Antanas Žmuidzinavičius; 31 (19) кастрычніка 1876, в. Сейрыяй, Лаздзейскі раён, Літва — 9 жніўня 1966, Каўнас) — літоўскі мастак, жывапісец; народны мастак СССР, член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1958).

Антанас Жмуйдзінавічус
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Antanas Žmuidzinavičius
Дата нараджэння 19 (31) кастрычніка 1876
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 1966(1966-08-09)[1][2] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
 Літва
 СССР
Жонка Марыя Жмуйдзінавічэнэ
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны мастак СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Навучаўся ў настаўніцкай семінарыі (18901894), скончыўшы якую працаваў настаўнікам у школах Польшчы. Жывапісу навучаўся ў камерцыйных школах у Варшаве (18981901) і ў Парыжы (19051906). З 1902 года ўдзельнічаў у выставах. З 1906 года жыў у Вільні, у 1907 годзе стаўся, разам з Мікалоюсам Чурлёнісам, Пятрасам Калпокасам, Пятрасам Рымшам і Каетонасам Склерусам, адным з арганізатараў першай выстаўкі літоўскага мастацтва і адным з заснавальнікаў Літоўскай мастацкай суполкі. Быў яе старшынёй.

У 19081912 гадах і пазней у краінах Заходняй Еўропы і ЗША маляваў карціны, ладзіў свае выстаўкі, чытаў лекцыі пра літоўскае мастацтва.

У 1919 абжыўся ў Каўнасе. Выкладаў у Мастацкай школе (19261940), пасля вайны — у Інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (19441951; прафесар ад 1947), Політэхнічным інстытуце (19531957). Адначасова ў 19511953 гадах выкладаў у Мастацкім інстытуце Літоўскай ССР (цяпер Віленская мастацкая акадэмія) у Вільні. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі. Напісаў кнігу ўспамінаў «Палітра і жыццё» («Paletė ir gyvenimas», 1961).

Творчасць правіць

 
«Партрэт жонкі». 1910

Маляваў пераважна пейзажы, прасякнутыя лірызмам з доляй алегарычнасці і ідэалізацыяй прыроды «Нёман перад навальніцай» (1912), «Выхаванцы Нёмана» (1927), «Дзве хвоі» (1930), «Лес — дзяржаве» (1948) (усе ў Каўнаскім мастацкім музеі імя М. Чурлёніса); цыкл карцін «Тут будзе Каўнаскае мора» (19531965). Маляваў таксама партрэты (напрыклад, Тадаса Даўгірдаса), фігурныя кампазіцыі, аздабляў кнігі, ствараў плакаты.

Уваходзіў разам з Ёнасам Басанавічусам і Тадасам Даўгірдасам у камісію, якая выпрацавала праект літоўскага сцяга, які быў зацверджаны Саветам Літвы 19 красавіка 1918 года. Найбольш істотныя рысы праекта закладзеныя ў аснове цяперашняга Дзяржаўнага сцяга Літвы. Удзельнічаў таксама ў распрацоўцы Дзяржаўнага герба Літвы.

Агульная колькасць яго прац сягае 2000.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Всемирный биографический энциклопедический словарь. — М., 1998.
  • Большая Российская энциклопедия. Т. 10. — М., 2008. (Форма имени: Жмуйдзинавичюс, Антанас Йоно.)
  • Рисунки [Изоматериал] : [репродукции] / художник В. А. Серов. ― Ленинград, 1970 (АУР5192) (Форма имени: Жмуйдинявичус-Жемайтис, А. И.)
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998.

Спасылкі правіць