Антанас Мацкявічус

Антанас Мацкя́вічус, або Антоній Мацке́віч (літ.: Antanas Mackevičius; 26 чэрвеня 1828, в. Маркей, Шаўляйскі павет, Літва — 28 снежня 1863) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Літве.

Антанас Мацкявічус
літ.: Antanas Mackevičius
Нараджэнне 14 чэрвеня 1828(1828-06-14)
Смерць 16 снежня 1863(1863-12-16) (35 гадоў)
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Адукацыя
Дзейнасць святар
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце; у 1853 годзе скончыў духоўную семінарыю, быў ксяндзом у Панявежскім павеце. Прыйшоў да думкі аб неабходнасці ўзброенай барацьбы супраць царызму, за ліквідацыю прыгонніцтва і перадачу зямлі сялянам. Вёў асветніцкую работу сярод сялян, прапаведаваў свае погляды. У жніўні 1862 года звязаўся з К. Каліноўскім і З. Серакоўскім. З пачаткам паўстання ў студзені 1863 года арганізаваў з сялян атрад у 250 чалавек, у сакавіку—маі ўдзельнічаў з ім у баях у цэнтральнай Літве самастойна, потым у складзе злучэння Серакоўскага. Пасля разгрому злучэння 79 мая і пакарання смерцю Серакоўскага атрады паўстанцаў пад камандаваннем Мацкявічуса працягвалі дзейнічаць у цэнтры і на захадзе Літвы. З лістападзе 1863 года ўзначальваў паўстанцкія сілы Ковенскай губерні. 17 снежня схоплены і павешаны ў Коўне.

Зноскі

  1. Мацкявичюс Антанас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.


Літаратура правіць

Спасылкі правіць