Анта́нас Смято́на (літ.: Antanas Smetona; 10 жніўня 1874 — 9 студзеня 1944) — літоўскі грамадскі дзеяч і палітык, заснавальнік (сузаснавальнік адроджанай Літвы[2], прэзідэнт Літвы ў 19191920 і 19261940 гадах.

Антанас Смятона
Antanas Smetona
Сцяг1-ы Прэзідэнт Літоўскай рэспублікі
4 красавіка 1919 — 19 чэрвеня 1920
Папярэднік пасада зацверджаная
Пераемнік Аляксандрас Стульгінскіс
Сцяг4-ы Прэзідэнт Літоўскай рэспублікі
19 снежня 1926 — 15 чэрвеня 1940
Папярэднік Казіс Грынюс
Пераемнік Антанас Мяркіс
Нараджэнне 10 жніўня 1874(1874-08-10)
Ужуленіс  (літ.), Расія
Смерць 9 студзеня 1944(1944-01-09) (69 гадоў)
Кліўленд, Агая, ЗША
Месца пахавання
Жонка Sofija Smetonienė[d]
Веравызнанне Каталіцтва
Партыя Партыя нацыянальнага прагрэсу  (літ.) (да 1924)
Саюз літоўскіх нацыяналістаў  (руск.)1924)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, пісьменнік, педагог, адвакат, журналіст
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Адукацыя і палітычная дзейнасць да 1914 г. правіць

 
Антанас Смятона перад І Сусветнай вайной

Нарадзіўся ў вёсцы Ужуленіс Вількамірскага павета Ковенскай губерні ў сям’і былых прыгонных сялян Ёнаса Смятоны i Юліяны з дому Картнайтэ[3], быў шостым з сямі дзяцей[4]. Пасля сканчэння пачатковай школы  (літ.) ў Таўянай  (літ.) вучыўся ў Вількаміры, потым — у прагімназіі  (літ.) ў Паланзе[5] і ў гімназіі  (літ.) ў Мітаве (зараз — Елгава). Здаў уступны экзамен у Ковенскую духоўную семінарыю, аднак так і не пачаў вучыцца. Падчас навукі ў Мітаве разам з Ёнасам Яблонскісам і Вінцасам Кудзіркам уваходзіў у сакрэтную студэнцкую арганізацыю — літаратурны гурток пад назвай «Kūdikis» (бел.: Немаўля). Зарабляў на жыццё ўрокамі ў прыватных дамах, між іншым, у Акулічаў, Заштаўтаў, Доўнаровічаў і Кагнавіцкіх. У 1895 г. вучыў у маёнтку Хадакоўскіх на Ковеншчыне, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай. У 1896 г. арганізаваў пратэсты супраць абавязковага навучання малітве на рускай мове ў школе ў Мітаве[6]. З-за гэтага разам з сотняй іншых вучняў быў выкінуты з гімназіі, аднак праз некалькі гадоў яго прынялі ў IX Пецярбургскую гімназію, якую, у рэшце рэшт, скончыў.

У 1897 г. распачаў навучанне на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Звязаўся з нелегальнай арганізацыяй літоўскіх патрыётаў, публікаваў і распаўсюджваў кніжкі на літоўскай мове лацінкай, што ў тыя часы было забаронена. У 1899 г. арганізаваў пратэсты супраць парушэння ўладамі правоў, за гэта быў выкінуты з універсітэта, асуджаны на два тыдні зняволення і сасланы ў Вільню. Вярнуўся, аднак, у Санкт-Пецярбург і працягнуў вучобу. Пазней некалькі разоў быў арыштаваны. У 1902 г. скончыў навучанне і асеў у Вільні, дзе займаўся перакладамі і адвакацкай практыкай, перш чым атрымаў працу ў Віленскім зямельным банку.

Пасля прыезда ў Вільню заангажаваўся ў дзейнасць Літоўскай дэмакратычнай партыі  (літ.), якую прадстаўляў на «Вялікім сейме  (руск.)», што сабраўся ў снежні 1905 г. Быў абраны ў склад яго прэзідыума. У 1904—1907 гг. працаваў у газеце «Vilniaus žinios». У 1907 г. пакінуў Літоўскую дэмакрытычную партыю. У тым самым годзе, разам з ксяндзом Ёзасам Тумасам-Вайжгантасам заснаваў газету «Viltis» (бел.: Надзея), у якой дзейнічаў у імя народнай свабоды, быў таксама членам шматлікіх таварыстваў, якія змагаліся за незалежнасць і культуру (сярод іх: Літоўскае навуковае таварыства  (літ.)), навучаў дзяцей літоўскай мове ў віленскіх школах. Выдаваў штотыднёвік «Lietuvos ūkininkas» (бел.: Літоўскі гаспадар). Апрацоўваў літоўскую тэрміналогію ў галіне матэматыкі і геаграфіі.

Першая сусветная вайна правіць

У 1914 г. заснаваў часопіс «Vairas  (літ.)Vairas» (бел.: Руль), больш нацыяналістычны, чым «Viltis». Падчас вайны дамамагаў пацярпелым, стаўшы намеснікам кіраўніка, а потым і кіраўніком Літоўскага камітэта дапамогі ахвярам вайны. Таксама пісаў падручнікі па арыфметыцы на літоўскай мове. У 1916 г. прыняў удзел у нарадзе літоўскіх дзеячаў у Швейцарыі, падчас якой быў утвораны Літоўскі савет. Летам 1916 г. быў адным з падпісантаў мемарандума да нямецкага галоўнакамандуючага на Усходнім фронце, у якой дамагаўся права літоўцаў на самавызначэнне. Быў адным з арганізатараў Літоўскай канферэнцыі ў Вільні (верасень 1917 г.), членам яе прэзідыума. Таксама быў абраны членам Дзяржаўнай Рады (Тарыбы), пазней стаў яе кіраўніком. 6 верасня 1917 г. распачаў выданне нацыянальнай газеты «Lietuvos aidas  (руск.)» (бел.: Літоўскае рэха). У першым нумары газеты Смятона напісаў, што найважнейшая задача нацыі — гэта аднаўленне незалежнасці літоўскай дзяржавы.

 
Падпісанты Акта незалежнасці Літвы

11 снежня 1917 Дзяржаўная Рада ўхваліла дэкларацыю аб узнаўленні дзяржаўнасці ў цеснай сувязі з немцамі, а 16 лютага 1918 г. Смятона разам з іншымі дзеячамі падпісаў Акт незалежнасці Літвы|.

Падчас вайны і непасрэдна пасля яе заставаўся прыхільнікам дамовы Літвы з Германіяй лічучы, што для маладой літоўскай дзяржаўнасці большую пагрозу ствараюць палякі. На мяжы 1918 і 1919 гг. знаходзіўся ў Германіі і скандынаўскіх краінах, дзе лабіраваў інтарэсы незалежнай Літвы. 4 красавіка 1919 г. Тарыба абрала яго першым прэзідэнтам маладой рэспублікі. Пасля таго, як нацыяналісты прайгралі на выбарах ва Устаноўчы сход у 1920 г., што тлумачылася, між іншым, скептычнай пазіцыяй групоўкі да аграрнай рэформы, 9 чэрвеня 1920 г. падаў у адстаўку. На пасадзе прэзідэнта яго замяніў хрысціянскі дэмакрат Аляксандрас Стульгінскіс.

Адыход ад палітычнай дзейнасці правіць

Пасля адыхода з палітыкі ўзяўся за працу журналіста і вучонага. Публікаваўся ў выданнях, звязаных з Партыяй нацыянальнага прагрэсу : «Lietuvos balsas  (літ.)» (бел.: Голас Літвы), «Lietuviškas balsas» (бел.: Літоўскі голас) і «Vairas» (бел.: Руль). За сваю палітычную дзейнасць павінны быў быць пасаджаны ў ковенскую турму ля вуліцы Міцкевіча, аднак турэмны тэрмін не распачаўся з-за ўмяшання кс. Тумаса. Перакладаў творы старажытных філосафаў (між іншым — Платона) на літоўскую мову. У 1923—1927 гг. быў прафесарам Літоўскага ўніверсітэта, першапачаткова на кафедры гісторыі і тэорыі мастацтва, потым — філасофіі (як кіраўнік згаданых кафедр). Выкладаў этыку, старажытную філасофію і літоўскую стылістыку. У той час лічыўся найлепшым стылістам літоўскай мовы, а яго моўнае пачуццё ставілася ў тыя часы за прыклад. У 1932 г. атрымаў ступень Honoris causa Універсітэта Вітаўта Вялікага.

 
Перадваенная сядзіба А. Смятоны ў Каўнасе.

Зноў на прэзідэнцкай пасадзе правіць

Падчас аслабленай палітычнай актыўнасці пэўны час працаваў у якасці ўрадавага камісара ў Клайпедскай акрузе (1923—1924), аднак з-за канфлікту з прэм’ерам Галванаўскасам адмовіўся ад займанай пасады. Таксама быў кіраўніком літоўскай дэлегацыі ў справе вызначэння літоўска-латышскай мяжы (1920—1921). Быў сузаснавальнікам Саюза літоўскіх нацыяналістаў  (літ.) (літ.: Lietuvių tautininkų sąjunga, ці скарочана — LTS, у прастамоўі іх называлі «таўціннікамі»), які быў утвораны з саюза нацыяналістычных груповак. Стаў яго кіраўніком. Падчас выбараў у маі 1926 г. атрымаў дэпутацкія паўнамоцтвы як адзін з трох дэпутатаў, абраных ад спіса нацыяналістаў (па акрузе Паневяжыс). Працаваў у Гаспадарчай камісіі. Пасля ваеннага пераварота 17 снежня 1926 г., абвешчаны «народным правадыром», прыняў прапанову заняць важнейшую пасаду ў дзяржаве. 19 снежня 1926 г. сейм абраў яго прэзідэнтам падчас адсутнасці прадстаўнікоў пры непрысутнасці дэпутатаў ЛСДП  (літ.) i народнікаў. Падчас гэтай працэдуры быў парушаны арт. 41 літоўскай канстытуцыі 1922 г. (не хапіла кворума, каб выбраць новага прзідэнта)[7]. Як прэзідэнт на пасаду прэм’ера прызначыў Аўгусцінаса Вальдэмараса, з якім цесна супрацоўнічаў ажно да яго адстаўкі ў 1929 г. Супрацоўніцтва Смятоны і Вальдэмараса называлі «дуўмвіратам», іх абвінавачвалі, у асаблівасці прэм’ера, у імкненні да фашызму. 12 красавіка 1927 г. пасля таго, як сеймавая большасць выразіла вотум недаверу ўраду, Смятона распусціў парламент, які не сабраўся ажно да 1936 г. (на гэты раз быў парушаны арт. 52 канстытуцыі). Адначасова ў краіне ўжо год дзейнічала ваеннае становішча. 15 мая 1928 г. прэзідэнт абвясціў новую канстытуцыю, якая давала яму шырэйшыя паўнамоцтвы, чым раней. Тэрмін паўнамоцтваў сейма падоўжыўся з 3 да 5 год, адначасова падвышаўся ўзроставы цэнз у выбарчым праве да 24 (актыўнае) i 30 (пасіўнае) гадоў. Ад гэтага моманту выбар прзэідэнта ажыццяўляўся «паўнамоцных прадстаўнікоў народа» (паводле закона 1931 г. іх было 116). Прэзідэнт абіраўся на 7 гадоў, узроставы цэнз для кандыдата дасягнуў 40 гадоў. З гэтага часу прэзідэнт не нёс палітычнай адказнасці за свае дзеянні, застаючыся адначасова вярхоўным правадыром (а не толькі кіраўніком) узброенных сіл. Канстытуцыя, адначасова, не абмежавала і не ліквідавала грамадзянскіх правоў і свабод[8].

У 1929 годзе канчаткова разышліся дарогі Смятоны і Вальдэмараса, а прэм’ерам стаў швагер прэзідэнта Юозас Тубяліс. Вальдэмарас быў сасланы ў Зарасай, у 1934-м годзе марна спрабаваў вярнуцца да ўлады, арганізуючы разам з генералам Пятрасам Кубілюнасам  (руск.) ваенны пераварот.

11 снежня 1931 г. Смятона быў абраны на чарговы, гэтым разам сямігадовы, прэзідэнцкі тэрмін «паўнамоцнымі прадстаўнікамі цэлай дзяржавы»[9]. Выбар на чарговы, сямігадовы тэрмін адбыўся 14 лістапада 1938 г.: сярод 120 прадстаўнікоў за кандыдатуру Смятоны выказалася 118, двое паказалі белыя карткі[10].

У 1936 годзе быў абраны IV Сейм, поўнасцю падуладны волі Смятоны, які, між іншым, ухваліў новую канстытуцыю 1938 года, якая цэментавала аўтарытарны дзяржаўны рэжым. У тым жа годзе былі распушчаны апазіцыйныя палітычныя групоўкі. Рэжым Смятоны лічыўся больш рэпрэсіўным, чым польскі, аднак не ішоў ні ў якое параўнанне з гітлераўскім або сталінскім[11]. Часта праводзіліся аналогіі паміж палітычным ладам Італіі і Літвы — дыктатуру Смятоны таксама і ў міжваеннай Польшчы нярэдка называлі «фашысцкай»[12], аднак па многіх прычынах гэтыя аналогіі, якія асабліва часта праводзіліся савецкай прапагандай, трэба прызнаць падманам.

Як сцвярджае адмысловец гісторыі межваеннай Літвы Пётр Ласоўскі, рэжым Смятоны хутчэй можна параўнаць з партугальскім «Estado Novo» (бел.: Новая дзяржава) Антоніу Салазара[13].

У савецкі перыяд яго называлі «буржуазным палітыкам» і «арганізатарам барацьбы з сацыялістычнай рэвалюцыяй»[14], «адзін з ідэолагаў літоўскага буржуазнага фашызму» і стваральнік «фашысцкай дыктатуры»[15], «фашысці дыктатар Літвы», «адзін з ініцыятараў фашысцкага перавароту», які «праводзіў палітыку фашысцкай дыктатуры» і, арыентуючыся на гітлераўскую Германію, імкнуўся ў апошнія гады кіравання пераўтварыць Літву ў нямецкі пратэктарат[16].

 
Ваенны карабель «Прэзідэнт Смятона»  (літ.)

У літаратуры міжваннага перыяду, а таксама і ў сучаснай, вяртаецца ўвага на тое. што прэзідэнт Смятона быў чалавекам усебакова адукаваным, эрудытам i паліталагам — ведаў некалькі еўрапейскіх моў: англійскую, нямецкую, французскую, польскую[17] і рускую (на французскай мове прамаўляў, напрыклад, з нагоды Дня незалежнасці 16 лютага, па-польску гаварыў неахвотна). Лічыўся чалавекам сціплым, не дамагаўся зямных выгод — такім жа сціплым як і ён сам быў Прэзідэнцкі палац у Каўнасе  (літ.). Трымаўся ўбаку ад алкаголю, рэдка займаўся спортам, хоць захапляўся гольфам, а таксама, да пэўнай ступені, плаваннем.

Звычайна адпачываў у роднай вёсцы Ужуленіс[18], а таксама ў Паланзе. Вакол Смятоны сфарміраваўся насаджаны зверху, але ў вялікай ступені таксама сапраўдны, культ, параўнальны з павагай, якой карысталіся дыктатары суседніх дзяржаў: Польшчы (Пілсудскага) і Латвіі (Улманіса). Яго называлі «правадыром народа» (літ.: Tautas vadas). 13 чэрвеня ўрачыста адзначаліся яго імяніны[19].У верасні 1934 г. з вялікай помпай былі арганізаваныя трохдзённыя святкаванні яго шасцідзесяцігоддзя.[20]. З нагоды шасцідзесяцігоддзя кіраўніка дзяржавы было пабудавана мноства помнікаў ці будынкаў[21], самому ж прэзідэнту быў падараваны маёнтачак у родных мясцінах[22].

У 30-я гады былі апублікаваныя важнейшыя працы Смятоны, а таксама прызначаны для дзяцей і моладзі жыццярыс кіраўніка дзяржавы аўтарства пісьменніка Казіса Бінкіса (1893—1942), тыраж якога дасягнуў 300 тыс. асобнікаў. гта быў найвялікшы тыраж у гістоорыі Літвы[23]. У гонар Смятоны ў 1934 г. былі створаны дзве кантаты: «Užugirio pasaka» казіса Бінкіса (музыка Юргіса Карнавічуса) і «Kantata garbei kovotojų už Lietuvos laisvę» (бел.: Кантата ў гонар барацьбітоў за свабоду Літвы) Казіса Інчуры (музыка Стасіса Шымкуса). З прэзідэнта ляпілі мысляра, філосафа і выдатнага стыліста [24].

Эміграцыя правіць

10 кастрычніка 1939 г. прэзідэнт Смятона прыняў савецкія ўмовы, згодна з якімі Літва атрымоўвала Віленшчыну, а ў краіне былі размешчаны базы Чырвонай Арміі. Вясной 1940 г. пасля савецкага ўльтыматума ў адносінах да Літвы быў прыхільнікам ваеннага супраціўлення, аднак застаўшыся адным у сваіх перакананнях, пагадзіўся з умовамі Сталіна. 15 чэрвеня 1940 г., выязджаючы з краіны, адмовіўся ад паўнамоцтваў на карысць прэм'ера Антанаса Мяркіса.

Правёўшы некаторы час у Швейцарыі (1940—1941) разам з сям'ёй пераехаў у Злучаныя Штаты, дзе канцэнтравалася жыццё патрыятычнай літоўскай эміграцыі. Пасляліўся ў Кліўлендзе, разам з сынам Юліўсам. Працаваў над публікацыяй падрабязных успамінаў і сціслай гісторыі Літвы. Трагічна загінуў у выніку пажара ў доме сына 9 студзеня 1944 г. 13 студзеня адбылося набажэнства ў кафедральным саборы Св. Яна ў Кліўлендзе, пасля чаго быў пахаваны ў мясцовым Knollwood Mausoleum. У 1975 годзе яго рэшткі былі перанесены ў «All Souls Cemetery» (бел.: Могілкі ўсіх душаў) у Чардан, штат Агая.

 
Партрэт Смятоны на аверсе манеты 1938 г.

Сям'я правіць

Ужо ў вельмі раннім узросце страціў бацькоў, яго выхаваннем займаўся старшы брат Ігнас (1857—1933). Сам Смятона апекаваўся над сваёй сястрой Юліяй, з якой быў да канца жыцця эмацыянальна звязаны. Яна працавала настаўніцай ва Ужуленісе (1878—1962). Юлія клапацілася аб сямейнай хаце Смятонаў, якая была адноўлена ў міжваенны час. У 1904 ажаніўся з Сафіяй з Хадакоўскіх, з якой меў сына Юліўса (1913—1974), выпускніка факультэта права Універсітэта Вітаўта Вялікага, дачку Біруту (памёрла ва ўзросце трох гадоў) і Марытэ (Марытэ Сметанайтэ-Валюшэнэ[25]; 1906—1992). Пляменнікам прэзідэнта быў Казіс Смятона (1915—1938), які загінуў у авіякатастрофе. Шваграмі прэзідэнта былі: Романас Хадакаўскас, ваенны пракурор Літоўскай рэспублікі; Тадас Хадакаўскас, працаўнік органаў мясцовага самакіравання, бурмістр Паневяжыса, а таксама Ядвіга Хадаўскайтэ-Тубіленэ (1892—1988[26]), жонка прэм'ера Тубяліса. Прэзідэнт Смятона меў таксама сямейныя сувязі з іншымі постацямі грамадскага жыця Літвы: Стасісам Рашцікісам, мужам дачкі брата Матэюса ці зяцем Алойзасам Валюшысам. Гэта стала прычынай таго, што палітычныя праціўнікі абвінавачвалі яго ў непатызме. Сямейныя сувязі з прэзідэнтам меў Рымантас Смятона, дэпутат у Сейм Літвы.

Ушанаванне памяці правіць

 
Помнік Антанаса Смятоны перад колішнім Прэзідэнцкім палацам у Каўнасе.

У міжваеннае дваццацігоддзе хата, у якой нарадзіўся Смятона, была адноўлена і мадэрнізавана, пра яе клапацілася сястра прэзідэнта Юлія, настаўніца ў мясцовай пачатковай школе імя Прэзідэнта Антанаса Смятоны. У савецкі час хата згарэла, зараз на гэтым месцы знаходзіцца памятны камень[4]. Аднак да сённяшняга дня захаваўся мальнікі дворык. падараваны прэзідэнту народам у 1934 г. У 1929 годзе імем першага прэзідэнта Літвы была названа Каўнаская ваенная школа (літ.: Pirmojo Lietuvos Prezidento karo mokykla), пазней таксама закуплены ў Германіі мінны тральшчык M-59, які ў міжваенны час выкарыстоўваўся як вучэбны карабель «Prezidentas Smetona»[27]. Да 1940 г. імем Смятоны называлі ўліцы, плошчы і алеі ва ўсіх больш-менш значных мясцовасцях края, а таксама адна з галоўных вуліц Клайпеды[28], якую ў сакавіку 1939 г. перайменавалі ў вуліцу Адольфа Гітлера). Зараз імем прэзідэнта названа вуліца ў Новым горадзе ў Вільні[29], а таксама алея ў сталічным раёне Панямунес, якой вярнулі перадваенную назву[30]. Імя Смятоны носіць гімназія ў Каўнасе[31], а таксама ва Укмергэ[32]. Перад гістарычнай сядзібай прэзідэнта ў Каўнасе знаходзіцца яго помнік[33]. У публічнай анкеце — «выбарах» арганізаваных 16 лютага 2011 г. Гістарычным Прэзідэнцкім палацам у Каўнасе Смятона аказаўся найболь папулярным прэзідэнтам сярод трох кіраўнікоў дзяржавы міжваеннага перыяду: за яго галасавалі 49 % апытаных (усяго ў анкетаванні ўзялі ўдзел 495 чалавек)[34][35].

Бібліяграфія правіць

  • Tadeusz Zubiński, Antanas Smetona. Pierwszy i zarazem czwarty prezydent Litwy, у: Ciche kraje, Rzeszów 2006, s. 5-27.
  • Tadeusz Katelbach, Antoni Smetona, у: Za litewskim murem, Wydawnictwo «Rój», Warszawa 1938 г., s. 31-37 (артыкул у «Газету польскую» напісаны з нагоды 60-годдзя прэзідэнта).
  • Antanas Smetona, у: Lietuvių enciklopedija, T. 28, Skara-Stoska, Lietuvių Enciklopedijos Leidykla, Boston 1963
  • Antoni Smetona, у: «Chata Rodzinna», № 36 ад 8 верасня 1934 г., s. 1-2.
  • Antoni Smetona. W dniu 60-ej rocznicy urodzin, «Dzień Kowieński», № 204 ад 7 верасня 1934 г., s. 1
  • Liudas Truska, Antanas Smetona, у: Lietuvos Respublikos Seimų I (1922—1923), II (1923—1926), III (1926—1927), IV (1936—1940) narių biografinis žodynas, Lituanistikos tradicijų ir paveldo įprasminimo komisija, Vilniaus pedagoginis universitetas, Vilnius 2007, s. 474—476.
  • Wojciech Roszkowski, Antanas Smetona, у: Słownik biograficzny Europy Środkowo-Wschodniej XX wieku (рэд. Войцех Рашкоўскі і Ян Кофман; аўт. Флорын Ангел (і інш.), Instytut Studiów Politycznych Polskiej Akademii Nauk, Wydawnictwo «Rytm», Warszawa 2004, s. 1164—1166.
  • Krzysztof Pietkiewicz, Antanas Smetona, у: Britannica — edycja polska. T. 39, Se-Sm (гал. рэд. войцех Валярскі; zespół tł. i aut. siatki haseł Adnan Abbas et.al.; zespół tł. i aut. Katarzyna Balbuza et al.), Wydawnictwo «Kurpisz», Poznań 2004, s. 440—441

Узнагароды правіць

Узнагароджаны, між іншым, Ордэнам Вялікага князя Гедымінаса, Ордэнам Вітаўтаса Вялікага, Ордэнам Трох зорак, Ордэнам Крыжа з Арлом (1931), Ордэнам Белай зоркі (1938).

Зноскі правіць

  1. Find a Grave — 1996.
  2. Сучаснікамі прама вызначаўся як яе «творца». Гл. арт.: Antoni Smetona — twórca niepodległej Litwy, Chata Rodzinna, № 46 ад 5 лістапада 1938 г., s. 4
  3. Antanas Smetona — профіль на старонцы Марка Ежы Мінакоўскага, прысвечанага генеалогіі патомкаў Вялікага сейма
  4. а б Prezidento Antano Smetonos gimtosios sodybos vieta, miesteliai.lt (досуп: 10 ліпеня 2012 г.)
  5. Паводле кс. Тумаса гэта як-раз тут Смятона сутыкнуўся з творамі Міцкевіча, што сфарміравала яго нацыянальнае пачуццё, гл.: Antoni Smetona. W dniu 60-ej rocznicy urodzin, «Dzień Kowieński», № 204 ад 7 верасня 1934, s. 1
  6. Інфармацыя паводле: Тадэвуш Катэльбах  (польск.), Antoni Smetona, у: Za litewskim murem, Wydawnictwo «Rój», Warszawa 1938, s. 32. У тым самым духу: Тадэвуш Зубіньскі  (польск.), Antanas Smetona. Pierwszy i zarazem czwarty prezydent Litwy, у: Ciche kraje, Rzeszów 2006, s. 5-27, a таксама: Antoni Smetona. W dniu 60-ej rocznicy urodzin, Dzień Kowieński  (польск.), № 204 ад 7 верасня 1934 г., s. 1. Паводле іншых крыніц, пратэст датычыў: абавязковых праваслаўных набажэнстваў для каталікоў у школе — інфармацыя паводле: Войцех Рашкоўскі  (польск.), Antanas Smetona, у: Słownik biograficzny Europy Środkowo-Wschodniej XX wieku (рэд. Войцех Рашкоўскі i Ян Кофман; аўт. Фларыян Ангел (і інш.), Instytut Studiów Politycznych Polskiej Akademii Nauk, Wydawnictwo «Rytm», Warszawa 2004, s. 1164—1166; Кшыштаф Пяткевіч піша пра супраціўленне прымусоваму пераходу ў праваслаўе, што, падаецца, малапраўдападобна. Гл. Krzysztof Pietkiewicz, Antanas Smetona, у: Britannica — польскае выданне. T. 39, Se-Sm (гал. рэдактар Войцех Валярскі; zespół tł. i aut. siatki haseł Аднан Абас і інш. ; zespół tł. i aut. Катажына Бальбуза і інш.), Wydawnictwo «Kurpisz», Poznań 2004, s. 440—441
  7. Гл. Andrzej B. Zakrzewski, Konstytucja Republiki Litewskiej (уступ), Wydawnictwo Sejmowe, Warszawa 2006, s. 17
  8. Konstytucja Republiki Litewskiejі, s. 17-19
  9. Органы тэрытарыяльнага самакіравання, за выключэннем гарадской рады Клайпеды, якая не здолела сабрацца дзеля гэтага, вызначылі 116 прадстаўнікоў, амаль выключна этнічных літоўцаў, якія падтрымлівалі лагер таўціннікаў. 100 % дэлегатаў выказалася за абранне Смятоны на паўторны тэрмін. Гл. Jak się odbyły wybory specjalnych przedstawicieli narodu?, «Chata Rodzinna  (польск.)», № 50 ад 13 снежня 1931, s. 3; Oficjalny komunikat rządowy o wyborach Prezydenta A. Smetony, «Chata Rodzinna  (польск.)», № 51 ад 20 снежня 1931 г., s. 1
  10. Wybory Prezydenta Republiki odbędą się 14 listopada, «Chata Rodzinna  (польск.)», №. 44 ад 22 кастрычніка 1938 г., s. 3; Prezydent Smetona obrany ponownie, Chata Rodzinna  (польск.), № 48 ад 19 лістапада 1938 г., s. 5; Прадстаўнікі Клайпеды, якіх павінна было быць восем — на кожныя 20 тыс. чалавек прыходзіўся адзін дэлегат, і на гэты раз таксама не былі абраныя муніцыпалітэтам, у якім дамінавалі немцы
  11. Падчас яго кіраўніцтва ў Літве дзейнічалі тры канцэнтрацыйныя лагеры: у Варняй, Дзімітравасе i Пабрадэ, гл. A.Smetonos režimas nepaklusniuosius grūdo į koncentracijos stovyklas, veidas.lt ад 18 лютага 2011
  12. Гл. між іншым Leon Mitkiewicz-Żółtek, Wspomnienia kowieńskie, Warszawa 1989, s. 34
  13. Piotr Łossowski, Pierwsze lata rządów dyktatorskich Antanasa Smetony na Litwie (1927—1934), у: Kraje bałtyckie na drodze od demokracji parlamentarnej do dyktatury: 1918—1934, Wrocław 1972, s. 158
  14. Antanas Smetona, у: Tarybų Lietuvos enciklopedija. 4, Simno-Žvorūnë, (redakcja naukowa J. Aničas et al.), Vyriausioji enciklopedijų redakcija, Vilnius 1988, s. 47-48 (біяграфічны артыкул на літоўскай мове з фотаздымкам)
  15. Antans Smetona, у: «Latvijas padomju enciklopēdija: 10 sējumos», Sej. 9, Singo-Trien, Galvena enciklōpēdiju redakcija, Rīga 1987, s. 99 (біяграфічны артыкул на латышскай мове)
  16. Antanas Smetona, у: Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija: 3 tomai. T. 3, R-Z, (red. naukowa J. Banaitis [et al.]), Lietuvos TST Mokslu Akademija, Vilnius 1971, s. 242 (біяграфічны артыкул на літоўскай мове). Успаміны такога ж характару прысвечаныя перадваеннай Літве: Александр Славинас, Гибель Помпеи, Тэль-Авіў 1997
  17. Timothy Snyder, Rekonstrukcja narodów. Polska, Ukraina, Litwa, Białoruś. 1569—1999, Fundacja Pogranicze, Sejny 2009, s. 95.
  18. Powrócił Prezydent Smetona", «Dzień Polski», № 194 ад 31 жніўня 1939 г., s. 6
  19. U nas w kraju, Chata Rodzinna, № 26 ад 23 чэрвеня 1929 г., s. 5; Obchód imienin Prezydenta Republiki, Chata Rodzinna, № 25 ад 23 чэрвеня 1934 г., s. 4
  20. Uroczystości 60-ej rocznicy urodzin Prezydenta Republiki, Chata Rodzinna, № 37 ад 15 верасня 1934 г., s. 2. Пра святкаванне таксама: Vidmantas Valiušaitis, Slaptoji policija prieškario valstybininkų biografijose, delfi.lt ад 30 кастрычніка 2009 г.
  21. Напрыклад святой Дзевы Марыі ў Šv. Mergelės Marijos paminklas prie gulbių tvenkinio Архівавана 5 мая 2012., kulautuva.lt (доступ: 22 красавіка 2011 г.)
  22. Prezidento A.Smetonos dvaras europinės paramos negaus, bernardinai.lt ад 20 сакавіка 2010 г.
  23. Kazys Binkis, Antanas Smetona 1874—1934: Šešių dešimčių metų sukaktuvėms paminėti, Lietuvos valstybes Prezidento A. Smetonos 60 metu amžiaus minejimo Vyriausias Komitetas, Kaunas 1934
  24. Bohdan Paszkiewicz, Pod znakiem «Omegi» (прыгатаваў да друку і паказальнік імёнаў апрац. Адам Галкаоўскі; напісаў уступнае слова і пераглядзеў Пётр Ласоўскі), Instytut Historii PAN, Warszawa 2003, s. 166
  25. ANTANAS SMETONA — PIRMASIS LIETUVOS RESPUBLIKOS PREZIDENTAS Архівавана 9 студзеня 2014., archyvai.lt (доступ: 22 красавіка 2011 г.)
  26. Tautininkų balsas : politikos, visuomenės ir literatūros laikraštis, epaveldas.lt (доступ: 22 красавіка 2011 г.)
  27. Быў прызначаны для аховы літоўскага ўзбярэжжа і да 1939 г. знаходзіўся ў клайпедскім порце. У савецкі час яго назва была зменена на «Pirmūnas» (бел.: Перадавік). Гл. Prezidentas Smetona, у: Lietuvių enciklopedija, T. 24, Pr-Ra, Lietuvių Enciklopedijos Leidykla, Boston 1961, s. 11
  28. Ul. Prezydenta Smetony w Kłajpedzie, «Dzień Kowieński», № 206 ад 11 верасня 1934 г., s. 3. Больш раняя назва вуліцы: Ліпавая.
  29. Seniūnija Naujamiestis. Gatvė A. Smetonos g. Архівавана 26 лютага 2005., paveldas.vilnius.lt [доступ: 22 красавіка 2011]
  30. Kauno m., Panemunė, A. Smetonos al. Архівавана 20 жніўня 2009., aruodas.lt [доступ: 22 красавіка 2011 г.]
  31. Kauno Antano Smetonos gimnazija Архівавана 9 мая 2011., asmetonosgimnazija.lt (доступ: 22 красавіка 2011 г.)
  32. Ukmergės Antano Smetonos gimnazijos istorijos muziejus, muziejai.lt [доступ: 22 красавіка 2011 г.]
  33. Prezidento Antano Smetonos 67-ųjų mirties metinių minėjimas Kauno Prezidentūros kiemelyje Архівавана 1 жніўня 2012., asmetonosgimnazija.lt (доступ: 10 студзеня 2011 г.)
  34. Pirmosios Lietuvos Respublikos mylimiausias Prezidentas, istorineprezidentura.lt (доступ: 22 красавіка 2011 г.)
  35. Mylimiausio Prezidento rinkimai, istorineprezidentura.lt (доступ: 22 красавіка 2011 г.)