Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)

Антано́ва[2] (трансліт.: Antanova, руск.: Антоново) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Вёска
Антанова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Чырвоная Рунь[1]
Насельніцтва
  • 41 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222820
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843001
Антанова на карце Беларусі ±
Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет) (Беларусь)
Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)
Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 2,5 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі МінскАсіповічы.

Назва правіць

Назва ўтворана ад ўласнага імя Антон, або вытворнага ад яго прозвішча ці імя па бацьку.

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

Першае згадванне ў XVIII стагоддзі. У пачатку XX стагоддзя вядома як маёнтак Антонава Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска увайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Чырвоны правадыр», працавала кузня.

У канцы чэрвеня 1941 года вёска акупаваная нямецкімі войскамі. У ліпені 1944 года вёска вызваленая.

Каля вёскі Антонава (за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у полі) размешчаны Геадэзічны цэнтр Рэспублікі Беларусь. Геадэзічны цэнтр пазначаны стандартным геадэзічным трыянгулятарам, што ўяўляе піраміду з трох металічных прэнтаў. Геадэзічны трыянгулятар каля вёскі Антонава быў усталяваны 31 мая 1996 года пасля правядзення экспедыцыі «Белгеадэзіі» і фірмы «Аэрогеокарт». На трыянгулятары ёсць таблічка, на якой напісана «Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь».

З 2008 года каля вёскі Антонава праводзіцца марафонскі прабег «Геаграфічны цэнтр Беларусі».

Насельніцтва правіць

  • пачатак XX ст. — 21 жыхар
  • 1999 год — 65 жыхароў
  • 2002 год — 32 двары, 60 жыхароў
  • 2010 год — 48 жыхароў

Славутасці правіць

  • Геаграфічны цэнтр Беларусі — на мясцовасці пункт абазначаны пірамідай, пад якой пастаўлена пліта з надпісам «Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь».

Зноскі

  1. Верстовка Беларуси - центральная часть
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць