Антанін Запатацкі

А́нтанін За́патацкі, (чэшск.: Antonín Zápotocký; 19 снежня 1884 года, Закаланы каля Кладна — 13 лістапада 1957 года, Прага) — чэхаславацкі дзяржаўны дзеяч, камуніст. Займаў пасады прэм'ер-міністра Чэхаславакіі ў 19481953 і Прэзідэнта Чэхаславакіі ў 19531957 гадах.

Антанін Запатацкі
чэшск.: Antonín Zápotocký
Antonín Zápotocký - Rudé právo - 19.12.1948 .jpg
Сцяг Старшыня Урада Чэхаславакіі
15 чэрвеня 1948 — 14 сакавіка 1953
Прэзідэнт Клемент Готвальд
Папярэднік Клемент Готвальд
Пераемнік Вільям Шыракі
Сцяг Прэзідэнт Чэхаславакіі
21 сакавіка 1953 — 13 лістапада 1957
(14-21 сакавіка 1953 года - в. а. прэзідэнта)
Папярэднік Клемент Готвальд
Пераемнік Вільям Шыракі (в. а.)
Антанін Новатны
Сцяг Генеральны сакратар ЦК КПЧ
1922 — 1925
Папярэднік Богуміл Ілек
Пераемнік Богуміл Ілек
Нараджэнне 19 снежня 1884(1884-12-19)
Закаланы каля Кладна Чэхія
Смерць 13 лістапада 1957(1957-11-13) (72 гады)
Прага
Месца пахавання
Бацька Ladislav Zápotocký[d]
Жонка (з 1910 г.) Марыя Запатацкая (1890-1981)
Дзеці Марыя (1911-?), Іржына (1912-1957)
Партыя 1) ЧСДРП (1900—1921),
2) КПЧ (1921—1957)
Дзейнасць пісьменнік, палітык, прафсаюзны дзеяч, Kapo, паэт
Аўтограф Zapotocky signature.svg
Узнагароды
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Белага льва 1 ступені
Вялікая стужка Каралеўскага ордэна Камбоджы
GDR Marks-order bar.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям'і чэшскага сацыял-дэмакрата Ладзіслава Запатацкага (18521916). У 19001921 з'яўляўся членам Чэхаславацкай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (ЧСДРП), прыхільнік левага крыла. У 1921 быў адным з заснавальнікаў (нароўні з К. Готвальдам) Камуністычнай партыі Чэхаславакіі, абраны членам яе ЦК. У 19221929 займаў пасаду сакратарачы ЦК партыі. Член Палітбюро (з 1954 Прэзідыума) ЦК КПЧ у 19291939 і з 1945. Кандыдат у члены Выканкама Камінтэрна з 193519281937 член Выканкама Прафінтэрна).

Падчас Другой сусветнай вайны быў арыштаваны і накіраваны ў лагер Заксенгаўзен, дзе займаў пасаду капа. Пасля вайны ўрад Нідэрландаў патрабаваў выдачы Запатацкага па абвінавачванні ў саўдзеле ў смерці некаторых зняволеных[2].

У паваеннай Чэхаславакіі разам з 1-м сакратаром ЦК КПЧ Клементам Готвальдам праводзіў рэпрэсіі і паказальныя працэсы (у прыватнасці, над Рудальфа Сланскага, у арышце якога ён прыняў непасрэдны ўдзел, і іншымі дзеячамі камуністычнага руху). Пасля смерці Готвальда заняў пасаду прэзідэнта краіны. Пры ім быў працягнуты жорсткі курс Готвальда, поўнай рэабілітацыі рэпрэсаваных не адбылося, працягваліся новыя рэпрэсіі (у прыватнасці, у 1954 годзе быў асуджаны Густаў Гусак), хоць рэжым Запатацкага адрозніваўся адмовай ад паказальных працэсаў. Выступаў супраць фарсіраванага курсу на калектывізацыю, за прыярытэт дзяржаўных органаў над партыйнымі з-за чаго меў рознагалоссі з Антанінам Новатным. У рамане чэшскага пісьменніка Яна Козака «Гняздо Бусла» апісваецца радасная рэакцыя славацкіх сялян на прамову Запатацкага ад 2 жніўня 1953 года: «Пан прэзідэнт дазволіў нам гаспадарыць як мы жадаем».

Пры Запатацкім Чэхаславакія заключыла ў 1955 годзе дагавор з Егіптам аб пастаўках зброі (т.зв. «пражская здзелка»), што аздначыла пачатак збліжэння арабскага свету з сацыялістычным лагерам. Прага таксама паставіла ў 1954 годзе зброю рэжыму гватэмальскага прэзідэнта Арбенса, што паслужыла нагодай да ўмяшання ЗША ва ўнутраныя справы Гватэмалы.

ТворчасцьПравіць

Аўтар раманаў з гісторыі чэшскага рабочага руху: «Устануць новыя байцы», «Бурны 1905 год», «Чырвоная паланіца над Кладнам», «Світанак».[3]

УзнагародыПравіць

СпасылкіПравіць

Зноскі