Антанін Новатны
А́нтанін Но́ватны (чэшск.: Antonín Novotný, 10 снежня 1904, Летняны, цяпер Прага — 28 студзеня 1975, Прага) — чэшскі і славацкі палітычны дзеяч, прэзідэнт Чэхаславакіі ў 1957—1968, 1-ы сакратар ЦК КПЧ у 1953—1968 гадах.
Антанін Новатны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Antonín Novotný | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вільям Шыракі Ёсеф Ленарт |
||||||
Папярэднік | Антанін Запатацкі Вільям Шыракі (в. а.) |
||||||
Пераемнік | Ёсеф Ленарт (в. а.) Людвік Свобада |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Дубчак | ||||||
Нараджэнне |
10 снежня 1904[1][2][…] |
||||||
Смерць |
28 студзеня 1975[2][5][…] (70 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Бажэна Новатна[d] | ||||||
Дзеці | сын Антанін (1930-1992) | ||||||
Грамадзянства | ЧССР | ||||||
Веравызнанне | атэіст | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | журналістыка[7], публіцыстыка[7], палітыка[7] і літаратура[7] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з беднай сям’і. У 1921 годзе ўступіў у кампартыю Чэхаславакіі. У час Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у падпольнай дзейнасці КПЧ, у 1941—1945 гадах зняволены ў канцлагеры Маўтгаўзен.
У 1945—1951 гадах 1-ы сакратар Пражскага гаркама КПЧ. У 1946—1968 гадах член ЦК КПЧ. З 1951 года член Прэзідыума ЦК КПЧ, а з 1953 — 1-ы сакратар ЦК КПЧ. Пасля смерці К. Готвальда, аднак, пасада 1-га сакратара на некаторы час страціла палітычнае значэнне, і Новатны лічыўся 2-м чалавекам у Чэхаславакіі пасля прэзідэнта А. Запатацкага. Быўшы па натуры кансерватарам, быў вымушаны праводзіць меры па змякчэнні рэжыму, пабудаванага па сталінскай мадэлі, асабліва ў эканамічнай сферы. У 1960 годзе абвясціў шырокую амністыю палітвязням, і адначасова заявіў пра «канчатковую пабудову сацыялізму» ў Чэхаславакіі, у сувязі з чым краіна была пераназвана ў ЧССР.
Меў дачыненне да рэпрэсій 1950-х, таму зацягваў рэабілітацыю некаторых рэпрэсаваных палітычных дзеячаў. У 1967 годзе быў раскрытыкаваны з боку пісьменнікаў і студэнтаў за зацягванне перагляду такіх палітычных працэсаў мінулых гадоў, як справы Сланскага, за непаслядоўнае правядзенне эканамічнай рэформы. Разгон дэманстрацый і сходаў, нежаданне змяняць аўтакратычны стыль кіравання, ігнараванне патрабаванняў славакаў пра ўвядзенне федэратыўнага ладу дзяржавы прывялі да ўзнікнення «антыноватаўскай» апазіцыі ў ЦК КПЧ. З кастрычніка 1967 па студзень 1968 з перапынкамі праходзіў пленум, асноўным пытаннем якога была законнасць сумяшчэння дзвюх і больш пасад. 4 студзеня 1968 года Новатны быў зняты з пасады першага сакратара ЦК КПЧ. Новым 1-м сакратаром ЦК КПЧ 5 студзеня быў абраны А. Дубчак.[8]
Застаючыся прэзідэнтам ЧССР і членам ЦК КПЧ, Новатны прадстаўляў кансерватыўную большасць партыі і імкнуўся перашкаджаць правядзенню рэформ. Спробы выклікаць сярод рабочых негатыўнае стаўленне да «буржуазных» рэформ не ўвянчаліся поспехам. Дзеячы культуры і моладзь, якія бачылі ў яго асобе галоўную перашкоду на шляху да дэмакратызацыі, патрабавалі яго адстаўкі. 28 сакавіка 1968 падаў у адстаўку з усіх пасад. Новым прэзідэнтам ЧССР стаў Л. Свобада. Адстаўка Новатнага стала пачаткам Пражскай вясны[9].
Зноскі
- ↑ birth registry
- ↑ а б Antonín Novotný // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 2 лютага 2023.
- ↑ Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Пихоя Р. Г. Чехословакия, 1968 год. Взгляд из Москвы. По документам ЦК КПСС//Новая и новейшая история-1994-№ 6-СС.3-20
- ↑ Мусатов В. Россия и Восточная Европа: связь времен. — М.: Издательство ЛКИ, 2008
Спасылкі
правіць- heslo Архівавана 29 мая 2020. na Kdo byl kdo v našich dějinách ve 20. století (převzaté heslo na serveru old.hrad.cz)