Антарктычны антыцыклон

Антарктычны антыцыклон — вобласць высокага атмасфернага ціску над Усходняй Антарктыдай.

Апісанне правіць

Праяўляецца на працягу ўсяго года. Асабліва ўстойлівы зімой (чэрвень - жнівень), калі ў час палярнай ночы мацярык моцна выхалоджваецца (тэмпература ледавіковага покрыва апускаецца да -55°С, паветра — да -89,3°С). На перыферыі антарктычнага антыцыклону слабыя ўсходнія вятры, якія ў зоне ледавіковага схілу ператвараюцца ў сцёкавыя і ўраганныя. Найбольшы ціск у цэнтры антарктычнага антыцыклону на плато Савецкае (4000 м над узроўнем мора). Пераважае бязвоблачнае, вельмі халоднае і сухое надвор'е. Назіраецца асяданне паветра ў працэсе кампенсацыі сцёку яго з мацерыка. На вышыні антарктычнага антыцыклону замяшчаецца каляпалярнай дэпрэсіяй - зонай нізкага ціску.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.