Антарктычны паўвостраў
Антарктычны паўвостраў — адзін з буйнейшых паўвостраваў у свеце, самы паўночны ўскраек мацерыка Антарктыда.
Антарктычны паўвостраў? | |
---|---|
69° пд. ш. 66° з. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфічныя каардынаты самай паўночнай кропкі (63°13′ пд. ш. 57°18′ з. д.HGЯO) з’яўляюцца самай паўночнай кропкай кантынентальнай Антарктыды.
Паўвостраў мае гарысты рэльеф, з хрыбтамі вышынёй прыкладна 2800 метраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт — гара Джэксан, 4196 метраў над узроўнем мора. Паўвостраў таксама вядомы як Зямля Грэяма і Зямля Палмера. З 1960-х гадоў Антарктычны паўвостраў атрымаў сваю цяперашнюю назву. Зямлёй Грэяма (Грэхама, Грэма) называецца паўночная яго частка, Зямлёй Палмера — паўднёвая.
На захад ад паўвострава знаходзіцца самы вялікі востраў Антарктыкі — Зямля Аляксандра I.
Клімат паўвострава самы мяккі на Антарктыдзе. Паўночнай часткай паўвострава абмежаваны арэал кветкавых раслін, якія растуць у Антарктыдзе (іх толькі два віды — луговік антарктычны і калабантус кіта).
Вакол узбярэжжа паўночнай часткі паўвострава магчыма круглагадовая навігацыя.
Глабальнае пацяпленне аказвае прыкметнае ўздзеянне на клімат паўвострава: толькі за другую палову XX стагоддзя сярэднегадавая тэмпература вырасла на 2,5 °C. На шэльфе побач з Антарктычным паўвостравам знаходзіцца ледавік Ларсена, памеры якога ў апошнія гады рэзка скараціліся.
Нягледзячы на падпісаную Канвенцыю па Антарктычным тэрыторыям, тэрытарыяльныя прэтэнзіі на паўвостраў і прылеглыя тэрыторыі прад’яўляюць Вялікабрытанія, Аргенціна і Чылі.
Цікавыя факты
правіць- Сусветнае пацяпленне найбольш закранула якраз Антарктычны паўвостраў[1].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Газета.Ru — Гольфстрим остановится, Антарктида растает Архівавана 12 студзеня 2011.
Спасылкі
правіць- Фатаграфіі Антарктычнага паўвострава з космаса на сайце Панараміё Архівавана 19 студзеня 2014.