Хацетаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Антонаўскі сельсавет (Лупалаўскі раён))
Хаце́таўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Гарбавічы.
Хацетаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чавускі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарбавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Антонаўскі сельсавет у складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — хутар Антонаўка. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хацетава. 5 жніўня 1929 года сельсавет перайменаваны ў Хацетаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Чавускага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гарбавічы. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Гарбавіцкага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.