Антоніа Венецыяна

Антоніа Венецыяна (іт. Antonio Veneziano; 1-я палова XIV стагоддзя — пасля 1388) — італьянскі мастак, належыць да школы Джота.

Антоніа Венецыяна
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння XIV стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці XIV стагоддзе
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выхадзец з Венецыі. Яшчэ юнаком паступіў вучнем у майстэрню Тадэа Гадзі, які вучыўся ў самога Джота. Найбольш значныя працы Антоніа Венецыяна — карціны для сабора ў Сіене (1370) і фрэскі з «Легендай пра святога Ран’ера» для Кампа-Санта ў Пізе (1384—1386). Фрэскі Антоніа Венецыяна, якімі быў упрыгожаны венецыянскі Палац дожаў, не захаваліся. Манументальнасць вобразаў Джота ў сваіх карцінах мастак узбагаціў шматлікім паўтарэннем натуралістычных дэталяў і больш дакладнай перспектывай. Пасля 1388 года сляды Антоніа Венецыяна губляюцца.