Антоніа Грэйвз

Антоніа Грэйвз (нар. 17 красавіка 1985, Штат Агая, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст, абаронца.

Баскетбол
Антоніа Грэйвз
Antonio Graves - Pistoia Basket 2000 - 2013.JPG
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 красавіка 1985(1985-04-17) (36 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 191 см
Вага 86 кг
Пазіцыя атакуючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
Flag of the United States.svg Кантан Чардж[d]
Flag of Turkey.svg Galatasaray S.K.[d]
Flag of Croatia.svg KK Cibona[d]
Flag of Italy.svg Pistoia Basket 2000[d]
Flag of Israel.svg Хапаэль (баскетбольны клуб, Халон)
Flag of Turkey.svg Bandırma B.K.[d]
Flag of the United States.svg Pittsburgh Xplosion[d]
Flag of France (1958–1976).svg Élan Béarnais Pau-Lacq-Orthez[d]
2003—2007 Flag of the United States.svg Pittsburgh Panthers men's basketball[d]
Flag of Belarus.svg Мінск-2006
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

З 2003 па 2007 гады выступаў за каманду ўніверсітэта Пітсбурга ў NCAA, у апошнім сезоне набіраючы ў сярэднім 9.2 ачка і 2.4 перадачы.

У Еўропу пераехаў у 2008 годзе: абаронцу на год падпісаў турэцкі «Галатасарай». Пасля гэтага на сезон з’ехаў у харвацкую «Цыбону», каб потым вярнуцца ў Турцыю: у паслугах абаронцы меў патрэбу «Банвіт». Атрымаўшы шанец у 2011 годзе пагуляць у ЗША, Грэйвз не выстаяў і сезон выступаў за каманду Д-Лігі «Кантон». Пасля Амерыкі на год затрымаўся ў Італіі, а з 2013 года гуляў у чэмпіянаце Германіі за «Артланд», «Крайльсхайм» і « Франкфурт Скайлайлнерс».

У складзе «Скайлайнерс» з’яўляецца першым чэмпіенам Кубка ФІБА і правеў усяго паўгады. Абаронца паспеў згуляць 16 матчаў у чэмпіянаце Германіі (9.3 ачка, 3.3 перадачы) і 11 у Лізе чэмпіенаў (7.7 ачка, 2.5 падбора, 2.4 перадачы).

Мае досвед гульні ў Еўралізе і Еўракубку. Таксама абаронца выходзіў у паўфіналы чэмпіянатаў турэцкай і нямецкай ліг, быў уключаны ў пяцерку лепшых абаронцаў чэмпіяната Турцыі ў сезоне-2008/09, атрымаў званне самага карыснага гульца фінальнай серыі ў Італіі, выступаючы ў 2013-м годзе за «Пістою».

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[2].

Зноскі