Антоніа Сальеры

Антоніа Сальеры або Антоніо Сальеры[10] (італ.: Antonio Salieri, 18 жніўня 1750, Леньяга, Венецыянская рэспубліка — 7 мая 1825, Вена) — італьянскі кампазітар, дырыжор і педагог. З 16 гадоў жыў і працаваў у Вене.

Антоніа Сальеры
Antonio Salieri
Antonio Salieri painted by Joseph Willibrord Mähler.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 18 жніўня 1750(1750-08-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1825(1825-05-07)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Therese Helferstorfer[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор, педагог, музыказнавец, музычны педагог
Інструменты арган
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Залатой шпоры кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Аўтограф Antonio Salieri signature.svg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачатак творчасціПравіць

Паходзіў з багатай сям’і гандляроў, навучаўся дома гульні на скрыпцы і арфе. Затым вывучаў кампазіцыю ў Падуі і Венецыі. Па запрашэнні Фларыяна Леапольда Гасмана ў 1766 прыехаў у Вену і дзякуючы ўрокам Гасмана, увёў яго ў музычнае кола і ён пазнаёміў Сальеры з лібрэтыстам П’етра Метастазіо, кампазітарам Глюкам і іншымі, быў прыняты на імператарскую службу, ў 1774 г. пасля смерці Гасмана атрымаў пасады прыдворнага кампазітара і капельмайстра італьянскай оперы ў Вене, а ў 1788 г. быў прызначаны прыдворным капельмайстрам. Гэты вышэйшы пост у музычнай Вене Сальеры займаў пры трох імператарах — да 1824. З 1813 года ён уваходзіў у камітэт па арганізацыі Венскай кансерваторыі і ўзначаліў яе ў 1817 годзе (першы час называлася пеўчай школай).

Музычная спадчынаПравіць

Сальеры напісаў больш за 40 опер, з якіх да сённяшняга дня карыстаюцца вядомасцю «Данаіды» (фр. Les Danaïdes; 1784), «Тарар» (фр. Tarare; 1787, лібрэта Бамаршэ) і «Фальстаф» (фр. Falstaff; 1799). Спецыяльна для адкрыцця тэатра «Ла Скала» ім была напісана опера «Прызнаная Еўропа» (італ. L’Europa riconosciuta; 1786), на прэм’еры якой спявала Франчэска Лебрэн, опера ідзе па сённяшні дзень на гэтай сцэне. Раннія оперы Сальеры вытрыманы ў класічнай італьянскай традыцыі, аднак з 1780-х гадоў Сальеры эвалюцыянуе ў бок Глюка, дзякуючы чаму яго оперы карыстаюцца вялікім поспехам у заваяваным Глюкам Парыжы. Сальеры таксама належыць шмат аркестравай, камернай, духоўнай музыкі, у тым ліку «Рэквіем», напісаны ў 1804 годзе, але ўпершыню выкананы на яго пахаванні.

Педагагічная дзейнасцьПравіць

Сальеры быў выбітным музычным педагогам. Яго вучнямі былі Бетховен, Шуберт, Ліст, Чэрні, Меербер, Гумель, Франц Ксавер Вольфганг Моцарт і іншыя вядомыя кампазітары пачатку XIX стагоддзя. Па сведчанні сучаснікаў, адносіны Сальеры са сваімі вучнямі былі вельмі цёплымі і эмацыйнымі (лічыцца, што ад’езд Ліста з Вены стаў падставай для няўдалай спробы самагубства Сальеры у 1824 годзе).

Моцарт і СальерыПравіць

Даўняя легенда злучае імя Сальеры з імем Моцарта, называючы Сальеры яго меркаваным забойцам; імя Сальеры шмат у чым стала намінальным для пазначэння зайздрасці неталенавітага чалавека да таленавітага. Гэтая рэпутацыя Сальеры ў значнай ступені заснавана на яго выяве ў мастацкіх творах: драме Пушкіна «Моцарт і Сальеры» (1831), пастаўленай па ёй оперы Рымскага-Корсакава (1898), п’есы Пітэра Шэфера «Амадэй» (1979) і заснаванаму на ёй аднайменнага фільму Мілаша Формана (1984).

Узаемаадносіны Моцарта і Сальеры былі няроўнымі, і вядома некалькі рэзкіх выказванняў аб Сальеры, якія належаць самому Моцарту і яго бацьку. Аднак выказванні гэтыя, у большасці, адносяцца да пачатку 1780-х гг. і не адрозніваюцца ад звычайных водгукаў тэмпераментнага Моцарта аб музыках-канкурэнтах. У той жа час у апошнім лісце Моцарта жонцы (14 кастрычніка 1791) Моцарт надае вялікую ўвагу наведвання Сальеры прадстаўлення Моцарта «Чароўнай флейты», апісваючы захопленую рэакцыю Сальеры як нешта вельмі важнае для сябе. Вядома, што ў другой палове 1780-х гг. Сальеры дырыжыраваў некалькімі творамі Моцарта, а пасля свайго прызначэння капельмайстрам прыдворнай оперы ў 1788 г. перш за ўсё вярнуў у рэпертуар оперу Моцарта «Вяселе Фігаро». Існавала нават музычнае сачыненне, напісанае Моцартам і Сальеры сумесна: кантата для голасу і фартэпіяна «На акрыянне Афеліі» (1785) з нагоды вяртання на сцэну спявачкі Ганны Старачэ. У цэлым няма падстаў меркаваць, што паміж Моцартам і Сальеры калі-небудзь існавала асаблівая варожасць.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118750909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б Antonio Salieri // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Сальери Антонио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  5. Léonore databaseministère de la Culture. — P. 1.
  6. Dr. Constant v. Wurzbach Salieri, Anton // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 97.
  7. а б Flögel K. F., Ebeling F. W. Floegels Geschichte des Grotesk-Komischen: bearbeitet, erweitert und bis auf die neueste Zeit fortgeführt von Friedrich W. Ebeling — 5 — L: 1887. — S. 357. — 478, 14 с.
  8. Сальери Антонио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  9. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  10. Напісанне імя і прозвішча Антоніо Сальеры ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.119.