Антоній Сялява
Анто́ній Сяля́ва (свецкае імя Анастасій; каля 1583, Полацкае ваяводства — 1655) — уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-палеміст.
Антоній Сялява | ||
---|---|---|
![]() | ||
|
||
Царква | Грэка-каталіцкая | |
Пераемнік | Гаўрыіл Календа | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне |
1583 |
|
Смерць |
5 кастрычніка 1655 |
БіяграфіяПравіць
3 1612 член ордэна базыльян, у 1617 пасвячоны ў святары. Скончыў Грэчаскі калегіум у Рыме (1622). 3 1622 архімандрыт уніяцкіх манастыроў: у Вільні Св. Тройцы, Новагародку, Жыдзічыне. 3 1624 архіепіскап полацкі, з 1639 генеральны вікарый Кіеўскай мітраполіі. У 1641—55 мітрапаліт кіеўскі і галіцкі, адначасова з 1652 генерал (протаархімандрыт) базыльянскага ордэна.
У 1630—40-я г. ўдзельнічаў у падрыхтоўцы агульнага сабора ўніятаў і праваслаўных з мэтай аб’яднання на падставе стварэння Кіеўскага патрыярхата і прызнання вяршэнства Папы. Клапаціўся пра адукацыю святароў, умацаванне манастырскага жыцця, адкрыў семінарыю пры Мінскім базыльянскім манастыры (1652). Папулярызаваў культ І. Кунцэвіча. Аўтар «Антыэленхуса» (1622) — адказу на «Эленхус» М. Сматрыцкага (1622) і жыццяпісу І. Кунцэвіча (1625).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Казуля С. Сялява // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.