Антоні Тызенгаўз

падскарбі надворны літоўскі, староста гарадзенскі
(Пасля перасылкі з Антоній Тызенгаўз)

Антоні Тызенгаўз (1733, Наваельня, Слонімскі павет, Новагародскае ваяводства — 31 сакавіка 1785, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, падскарбі надворны літоўскі1765), гарадзенскі староста пры Станіславе Панятоўскім. Вядомы мецэнат.

Антоні Тызенгаўз
Герб «Буйвал І»
Герб «Буйвал І»
Пісар вялікі літоўскі
15 студзеня 1763 — 20 снежня 1764
Папярэднік Удальрык Крыштаф Радзівіл
Пераемнік Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
Канюшы вялікі літоўскі
20 снежня 1764 — 15 чэрвеня 1765
Папярэднік Міхал Бжастоўскі
Пераемнік Стэфан Алендскі
Падскарбі надворны літоўскі
15 чэрвеня 1765 — 31 сакавіка 1785
Папярэднік Юзаф Адрыян Масальскі
Пераемнік Антоні Дзяконскі
Нараджэнне 1733[1][2][…]
Смерць 31 сакавіка 1785(1785-03-31)[2][3]
Месца пахавання
Род Тызенгаўзы
Бацька Бенедыкт Тызенгаўз[d]
Маці Ганна Апалонія з Бяганскіх[d]
Жонка няма
Дзеці няма
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валодаў Камёнскім ключом (Гарадзенскі павет), мястэчкамі Ятвеск, Іўе, Наваельня і Жалудок, меў палац у Вільні, шэраг будынкаў у Гродна. Трымаў Гарадзенскае староства, адміністратар каралеўскіх эканоміяў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Намаганнямі Антонія Тызенгаўза Гродна зрабілася месцам працы розных дзяржаўных устаноў: Скарбовай камісіі, Вярхоўнага Трыбунала, задворнага асэсарскага суда. Заснаваў у горадзе і яго ваколіцах шэраг мануфактур: суконную, палатняную, зброевую, панчошную, карэтную і г. д. Ім жа быў адчынены першы ў горадзе тэатр.

Біяграфія правіць

З шляхецкага роду Тызенгаўзаў, сын Бенедыкта, старосты шмельтынскага, і Ганны з Бяганскіх.

Дакладнае месца нараджэння і хросту невядомае. Найбольш пашыраная версія — Наваельня, паколькі сям’я Тызенаўзаў бывала там найчасцей.

Вучыўся ў Вільні ў мясцовым калегіуме іезуітаў, захавалася афіша школьнага тэатра 1747, дзе Антоні згадваецца вучнем рыторыкі. У той жа год памірае яго бацька.

У 1751 паступіў на службу ў пяцігорскую харугву войска ВКЛ.

У 1761 гарадзенская шляхта выбрала яго сваім паслом на надзвычайны варшаўскі сойм. У канцы 1762 адкупіў ад Удальрыка Радзівіла пасаду вялікага літоўскага пісара, якую займаў на працягу 1763—1764. 15 студзеня 1763 атрымаў каралеўскі прывілей на вялікае літоўскае пісарства.

У 1764 прымаў актыўны ўдзел у канвакацыйным сойме, выступаў з прамовамі, быў членам камісій, якія займаліся распрацоўкай праекту каралеўскіх эканомій у ВКЛ. У апошніх днях сойма, 20 снежня, атрымаў пасаду літоўскага канюшага. У сакавіку 1765 быў прызначаны адміністратарам каралеўскіх эканомій: Гарадзенскай, Брэсцка-Кобрынскай, Шавельскай, Аліцкай і Магілёўскай. У чэрвені гэтага ж года атрымаў пасаду надворнага літоўскага падскарбія.

Староста гарадзенскі правіць

Вырашыў упарадкаваць Гродна на ўзор сталіцы дзяржавы. З яго ініцыятывы ў 17601780 гадах побач з горадам у вёсцы Гарадніца (дзе ён збудаваў сабе палац, аздоблены А. Грушэцкім[5]) збудавалі прамыслова-культурны цэнтр з 85 будынкаў рознага прызначэння, што ўтваралі 3 асобныя зоны: адміністрацыйную, вытворчую, навучальную (пазней увайшлі ў межы Гродна).

У прадмесцях Гродна заснаваў фабрыкі: суконную, шаўковую, палатняную, камлотную, карункавую, панчошную, капялюшную, карэтную, шаўковых паясоў, гульнявых карт, збройную, гарбарную, а таксама завод жалезных і медных вырабаў. Аднак, як і большасць тагачасных прадпрыемстваў, працавалі яны з малым прыбыткам або нават са стратай.

Сельская гаспадарка правіць

Значную ўвагу надаваў земляробству. Для вывучэння спосабаў павелічэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур накіраваў свайго аднадумца Даўнаровіча ў Англію вывучаць агратэхніку. Каб падняць узровень жывёлагадоўлі, закупляў пародзістыя віды жывёл.

Лічыў невялікія сялянскія гаспадаркі нежыццяздольнымі, але рэформу меркаваў ажыццявіць шляхам ліквідацыі сістэмы арэнды земляў эканомій, аднаўлення фальваркаў і паншчыны. Згодна з поглядамі фізіякратаў лічыў, толькі вяртанне да фальваркаў і ўсёбаковае развіццё інфраструктуры забяспечваць даходнасць эканомій. Але аграрная рэформа, праведзеная ім у Шавельскай эканоміі, грунтавалася на ўзмацненні паншчыны, што выклікала незадаволенасць сялян, а ў 1769 годзе нават паўстанне.

Адукацыя правіць

З намерам пашырэння асветы ў краі заснаваў у Гродна кадэцкі корпус, гандлёвую, землямерную, медыцынскую і іншыя школы. У медыцынскай школе на сродкі А. Тызенгаўза і падараванні Панятоўскага была створана бібліятэка спецыяльнай літаратуры. Пасля ліквідацыі гэтай школы яе кнігазбор адышоў да Галоўнай школы ў Вільні.

Культурніцкая дзейнасць правіць

 
Мастак Я. Рустэм, 1819

Антоні Тызенгаўз быў не толькі буйным фінансістам і адміністратарам, але даволі адукаваным і культурным чалавекам свайго часу. Заснаваўшы дзясяткі мануфактур і навучальных устаноў, ён стварыў і свой тэатр, у які запрашаў балетмайстраў, замежных артыстаў, музыкантаў, спевакоў і харэографаў, у тым ліку братоў Г. і Л. Петынеці з Неапаля.

Для падрыхтоўкі ўласных артыстаў з прыгонных сялян А. Тызенгаўз стварыў тэатральную школу. У 1772 годзе ён паслаў для навучання за мяжу прыдворнага капельмайстра А. Сітанскага. Навучэнцамі ў тэатральную школу найчасцей бралі дзяцей прыгонных сялян з яго маёнткаў.

Тэатр, які пачынаўся з невялікага ансамбля інструментаў і вакалістаў, да 1778 года дасягнуў высокага прафесійнага ўзроўню і стаў шматпрофільны. На яго сцэнах ставіліся оперы А. Грэтры «Магніфік», камедыі П. Бамаршэ «Севільскі цырульнік» і іншых.

Прыдворны аркестр, так званая капэла Тызенгаўза, належаў да найбольшых і найлепшых па прафесійным узроўні калектываў падобнага характару ў Беларусь і славіўся за яе межамі. Так, у 1780 годзе гэтая капэля была ангажавана ў Нацыянальны тэатр у Варшаве.

Пасля адстаўкі А. Тызенгаўза тэатральная школа, балетная трупа і частка капэлы былі пераведзены ў Паставы.

У 1775 годзе А. Тызенгаўз набыў у Вільні друкарню, якой да таго валодаў Марцін Пачобут-Адляніцкі. У гэтай друкарні выдаваліся падручнікі, календары, часопіс «Gazety Wileńskie» («Віленскія газеты»). У 17751776 гадах А. Тызенгаўз арганізаваў першую друкарню ў Гродна і быў адным з яе арандатараў. Частка абсталявання была ўзятая з Віленскай друкарні, астатняе закуплена ў Караляўцы. Першыя выданні друкарні выйшлі на пачатку 1776 года. Тут друкаваліся арыгінальная і перакладная літаратура, навуковыя працы, падручнікі, стараславянскія, польскія, лацінскія малітоўнікі, «Каляндар гаспадарчы», «Літоўскі веснік», афіцыйныя дакументы і іншыя, а таксама першае на Беларусі перыядычнае выданне, ініцыятарам якога быў А. Тызенгаўз, «Gazeta Grodzieńska»(«Гродзенская газета»). Друкарня існавала да 1802 года.

А. Тызенгаўзу былі блізкімі і зразумелыя ідэі Асветніцтва. У тэатры ён бачыў не крыніцу прыбыткаў, а сродак асветы, інструмент выпраўлення нораваў і ўсталявання роднай мовы. Свае дзеі ён апраўдваў клопатам пра цывілізацыю тутэйшага края. Думкі, выказаныя ім пра выхаваўчую ролю тэатра, былі сугучныя палажэнням французскіх асветнікаў, асабліва Д. Дыдро. Але ў адрозненне ад апошняга ён лічыў, што тэатр існуе толькі для прывілеяванай часткі грамадства, шырокіх колаў шляхты, а не для мяшчан, рамеснікаў, гандляроў і неадукаваных сялян. Таму яго тэатр не стаў агульнадаступным, агульнанацыянальным. Каб надаць сваім пачынанням пэўную важкасць, Тызенгаўз вёў перапіску з Ж. Ж. Русо і прапаноўваў яму пераехаць у Гродна або ў Белавежскую пушчу.

Заканчэнне жыцця правіць

У 1777 арэндаваў эканоміі на 12 год з абавязкам штогадовага ўнясення ў каралеўскую казну сумы ў памерах 87 000 дукатаў.

Няўдалая гаспадарчая палітыка (нерэнтабельнасць многіх мануфактур), інтрыгі магнатаў, незадаволеных актыўнай дзейнасцю А. Тызенгаўза, спрычыніліся да яго адхілення ў 1780 годзе ад кіравання эканоміяй.

Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве. Пахавалі графа ў фамільных склепе ў Жалудоцкім касцёле.

Ушанаванне памяці правіць

Помнікі Антонію Тызенгаўзу ўстаноўлены ў Гродзенскім Фарным касцёле, Паставах[6], яго імем названа плошча ў Гродне.

Зноскі

  1. Antoni Tyzenhauz // NUKAT — 2002.
  2. а б Antoni Tyzenhauz (Tyzenhaus) h. Bawół // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 195.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  5. Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003.
  6. У Паставах адкрылі помнік Антонію Тызенгаўзу

Літаратура правіць

Спасылкі правіць