Антоній Хандзінскі
Антоній Хандзінскі (польск.: Antoni Chądzyński; 1 студзеня 1687, Падляшша — 13 студзеня 1750, Віцебск) — дзеяч каталіцкага касцёлу і Ордэна езуітаў, педагог.
Антоній Хандзінскі | |
---|---|
польск.: Antoni Chądzyński | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1687 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 13 студзеня 1750 (63 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | святар |
Месца працы |
Уступіў у Таварыства Ісуса 1 жніўня 1703 г. у Вільні. Выкладаў рыторыку ў Варшаве (1717—1718) і Плоцку (1718—1719), быў прэфектам школ у Мінску (1720—1721). Прафесар філасофіі (1721—1724) і маральнай тэалогіі (1724—1725) у Нясвіжы. Прафесар схаластычнай, пазітыўнай і палемічнай тэалогіі ў Пінску (1725—1727), Варшаве (1727—1728) і Віленскай акадэміі. Рэгент Папскай семінарыі і прафесар кананічнага права ў Вільні (1732—1734). Быў сакратаром правінцыяла Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса, а потым узначальваў езуіцкія калегіумы ў Мінску (1729—1732), Гродна (1734—1737), Полацку (1740—1743), Ломжы (1743—1744), Оршы (1744—1748), Мінску (1748—1749) і Віцебску (1749—1750).
Аўтар тэатральнай праграмы Regnator fluviorum Sarmatiae (Варшава, 1718). У рукапісах захаваліся яго лекцыі па тэалогіі[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.