Антоній (Зубко)

беларускі ўніяцкі і праваслаўны дзеяч

Архіепіскап Антоній (у свеце: Антоній Рыгоравіч Зубко; 2 ліпеня 1797, Белае, Полацкі павет, Беларуская губерня15 лютага 1884, Коўна, Расійская імперыя) — уніяцкі, потым праваслаўны дзеяч Расійскай імперыі, епіскап Брэсцкі (1833—1840), епіскап Мінскі і Бабруйскі (1840—1848). Магістр багаслоўя (1822), прафесар.

Антоній
Антоній
Епіскап Брэсцкі
1833 — 22 студзеня 1840
Царква Уніяцкая Царква
Руская праваслаўная царква
Пераемнік Міхаіл (Галубовіч)
8-ы Архіепіскап Мінскі і Бабруйскі
28 студзеня 1840 — 1 сакавіка 1848
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік Міканор (Кляменцьеўскі)
Пераемнік Міхаіл (Галубовіч)

Адукацыя Полацкая духоўная семінарыя (1816)
Полацкая езуіцкая акадэмія (1818)
Віленскі ўніверсітэт (1822)
Прафесія епіскап
Месца працы
Імя пры нараджэнні Антоній Рыгоравіч Зубко
Нараджэнне 2 ліпеня 1797(1797-07-02)
Белае, Полацкі павет, Беларуская губерня, Расійская імперыя
Смерць 15 лютага 1884(1884-02-15) (86 гадоў)
Коўна, Ковенская губерня, Расійская імперыя
Пахаванне Пажайскі манастыр
Бацька Рыгор Зубко
Прыняцце свяшчэннага сану 1824
Епіскапская хіратонія 1833

Узнагароды
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені

Быў адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў уніяцкага духавенства свайго часу. У далейшым вызначыўся як актыўны паплечнік Іосіфа Сямашкі ў справе ліквідацыі грэка-каталіцкай царквы і адзін з ініцыятараў Полацкага царкоўнага сабора[1].

БіяграфіяПравіць

Уніяцкі святарПравіць

Нарадзіўся ў сям’і ўніяцкага святара. Беларус[2]. Ва ўзросце 6 гадоў страціў бацьку, навучаўся ў мясцовага арганіста, потым паступіў у Полацкую духоўную семінарыю (1809) і па яе завяршэнні перайшоў у Полацкую езуіцкую акадэмію (1816), якую скончыў у 1818 годзе ў ступені кандыдата філасофіі.

Пасля вучыўся на багаслоўскім факультэце ў Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце (1818—1822). У гэты перыяд ён пазнаёміўся з Іосіфам Сямашкам і ў далейшым стаў яго прыхільнікам[3].

Па сканчэнні семінарыі атрымаў ступень магістра багаслоўя і быў прызначаны прафесарам філасофіі ў Полацкую семінарыю. У 1824 годзе Антоній быў пасвечаны ў сан настаяцеля Полацкага ўніяцкага кафедральнага сабора і прызначаны членам Полацкай кансісторыі.

У 1825 годзе быў узведзены ў малодшыя саборныя протаіерэі і ў 1828 годзе стаў першым рэктарам заснаванай Літоўскай духоўнай семінарыі ў Жыровіцах. Неўзабаве атрымаў чын старшага саборнага протаіерэя.

Адначасова з дзейнасцю на пасадзе рэктара семінарыі ад 1833 года ўзначаліў уніяцкую Брэсцкую епархію, стаў епіскапам Брэсцкім, вікарыем Літоўскай уніяцкай епархіі. Пасвячэнне правялі пры ўдзеле мітрапаліта Іасафата Булгака, епіскапа Іосіфа Сямашкі і каталіцкага епіскапа Ігнація Паўлоўскага.

На Полацкім царкоўным саборы 12—18 лютага 1839 года быў адным з трох епіскапаў, якія падпісалі акт пра аб’яднанне ўніяцкай царквы з праваслаўнай. Незадоўга да гэтага, 4 студзеня ў Жыровічы да епіскапа Антонія з Пецярбурга прыбыў фельд’егер з падрыхтаваным актам пра аб’яднанне і лістом І. Сямашкі. Антоній павінен быў сам падпісаць акт і пераканаць зрабіць гэта ўсё духоўнае кіраўніцтва епархіі, а затым прывезці яго ў Полацк[4].

Праваслаўны архіепіскапПравіць

Пасля Полацкага сабора працягваў служыць епіскапам да 23 студзеня 1840 года ў Брэсцкай епархіі, якая з 6 сакавіка 1839 года стала праваслаўнай.

З 1840 года — епіскап праваслаўнай Мінскай і Бабруйскай епархіі, з 1841 года — архіепіскап. Антоній стаў першым беларусам, які кіраваў гэтай епархіяй. Пры ім са Слуцка ў Мінск была пераведзена духоўная семінарыя, зроблены рамонт у Петрапаўлаўскім саборы, адкрыты першыя ў епархіі прыходскія школы.

Яшчэ ў 1841 годзе Антоній падаў прашэнне аб сыходзе на пакой, але быў звольнены толькі ў 1848 годзе па хваробе. Пасяліўся ў Архірэйскай Пустыні, дзе пабудаваў дом і царкву Святога Антонія. У 1862 годзе пераехаў у свой маёнтак у Барысаўскім павеце, некаторы час жыў у Жыровіцкім манастыры.

У 1864 годзе па запрашэнні Іосіфа Сямашкі пасяліўся ў ковенскім Пажайскім манастыры, дзе напісаў працу «Аб грэка-уніяцкай царкве ў Заходнім краі» (1864) і артыкул «Падабенства і адрозненне вучэнняў праваслаўнай і рымскай цэркваў» (1868). Удзельнічаў у рэлігійным жыцці губерні, з’яўляўся ганаровым старшынёй ковенскага Мікалаеўскага брацтва, удзельнічаў у асвячэнні віленскага Прачысценскага сабора. Апошнія гады жыцця займаўся прыродазнаўствам, аднак працы ў гэтай галіне засталіся невыдадзенымі[5].

Памёр 15 лютага 1884 года ў Пажайскім манастыры, быў пахаваны ва Успенскім саборы пры ім. Адпяванне праводзіў архіепіскап Літоўскі і Віленскі Аляксандр[6].

УзнагародыПравіць

АцэнкіПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Аляксандр Раманчук. У Беларускай Праваслаўнай Царкве адбудзецца памінанне працаўнікоў у справе ўз’яднання беларускіх уніятаў з праваслаўем (руск.) . Афіцыйны сайт Тураўскай епархіі (4 снежня 2014). Праверана 2 студзеня 2020.
  2. Антоний (Зубко) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  3. 3,0 3,1 Мікалай Коржыч. Архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Антоній (Зубко) (бел.) . Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска (16 кастрычніка 2012). Праверана 2 студзеня 2020.
  4. Марозава С.В. Полацкі царкоўны сабор. (руск.) . Pawet.net (21 кастрычніка 2010). Праверана 2 студзеня 2020.
  5. Антоний (Зубко) // Русский биографический словарь : в 25 томах; т. 2 (1900): Алексинский — Бестужев-Рюмин. — СПб. — М., 1896—1918.
  6. Шушкевіч, А. Архіепіскап Антоній / А. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2004. – 10 жн. – С. 2.
  7. Здравамыслаў. Архіепіскап Антоній (руск.) . Праваслаўная энцыклапедыя, Т. 2 (18 лютага 2009). Праверана 2 студзеня 2020.

ЛітаратураПравіць