Анто́ніу Бо́ржыс да Фансе́ка (парт.: Antônio Borges da Fonseca; 1808, Параіба1872, Назарэт) — бразільскі журналіст і рэвалюцыянер.

Антоніу Боржыс да Фансека
парт.: Antônio Borges da Fonseca
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 1808[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1872[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Падданства Бразільская імперыя

Біяграфія правіць

Боржыс да Фансека атрымаў сярэднюю адукацыю ў Дыяцэзіяльнай семінарыі ў Аліндзе, пасля чаго адправіўся ў Германію, дзе скончыў юрыдычны факультэт. Пасля вяртання ў Бразілію далучыўся да рэспубліканскага руху і быў уцягнуты ў паўстанне 6 красавіка 1831 года ў Рыа-дэ-Жанэйра.

У 1848 годзе Боржыс да Фансека стаў адным з кіраўнікоў паўстання ў Пернамбуку, больш вядомага як рэвалюцыя Прайэйра.

Бібліяграфія правіць

  • MELO, Jerônimo Martiniano Figueira de, Autos do inquérito da Revolução Praieira, 1979, 465 pp., citado na página lix.
  • SANTOS, Mário Márcio de Almeida, Um homem contra o Império: vita e lutas de Antônio Borges da Fonseca, 1995, 235 pp.
  • BLAKE, Augusto Victorino Alves Sacramento Blake. Diccionario bibliographico brazileiro. 7 vols, 1883.

Зноскі

  1. а б Antonio Borges da Fonseca // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.