Антоніу Гутэрыш
Антоніу Мануэ́л дэ Аліве́йра Гутэ́рыш (парт.: António Manuel de Oliveira Guterres [ɐ̃ˈtɔnju ɡuˈtɛʁɨʃ]; 30 красавіка 1949, Лісабон) — партугальскі палітык, генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У мінілым займаў пасады Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (2005-2015), прэм'ер-міністра Партугаліі (1995-2002) і прэзідэнта Сацыялістычнага інтэрнацыянала (1999—2005).
БіяграфіяПравіць
Антоніу Гутэрыш нарадзіўся ў Лісабоне ў 1949 годзе. Атрымаў вышэйшую адукацыю у Вышэйшым тэхнічным інстытуце, дзе потым выкладаў у 1973—1975 гадах і быў звязаны з моладзевымі каталіцкімі рухамі[9]. У 1974 годзе заняўся палітыкай, далучыўшыся да Сацыялістычнай партыі Партугаліі. У 1992 годзе стаў Генеральным сакратаром партыі, а ў 1995—2002 гадах узначальваў урад Партугаліі[10]. Падчас яго прэм'ерства адбылася Сусветная выстава ў Лісабоне (Экспа 98), Макаа быў перададзены Кітаю, а інданезійскія войскі скончылі акупацыю Партугальскага Тымора, які стаў незалежнай дзяржавай Усходні Тымор.
У 2005—2015 гадах працаваў Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў. Акрамя роднай партугальскай мовы таксама ведае іспанскую, французскую і англійскую[10].
Асабістае жыццёПравіць
У 1972 годзе Гутэрыш ажаніўся з Луізай Амеліяй Гімарайнш, якая памерла ад рака ў 1998 годзе. Ад гэтага шлюбу ў Гутэрыша засталося двое дзяцей. У 2001 годзе ажаніўся з Катарынай Маркеш дэ Алмейда Ваш Пінту, выхоўвае прыёмнага сына[10].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Guterres, António — Club of Madrid. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ Who is Antonio Guterres, the next Secretary-General of the United Nations? — The Daily Telegraph, 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ http://www.upi.com/topic/Antonio_Guterres/
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104951775X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Who is Antonio Guterres? Meet the UN's next secretary general — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ 6,0 6,1 Biography — Government of Portugal. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ The EFCR Council — ECFR. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ Board of trustees — FoE. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ António Guterres (парт.) . infopedia.pt (10 чэрвеня 2016).
- ↑ 10,0 10,1 10,2 Новый генсек ООН: кто такой Антониу Гутерриш? (руск.) . BBC (5 кастрычніка 2016).