Антоні Філіповіч-Дубовік

Антоні Адамавіч Філіповіч-Дубовік (Антон Філіповіч-Дубовік, таксама Антон Філіповіч-Дубоўнік; 15 снежня 1865, маёнт. Пятроўшчына, Вілейскі павет — 18 снежня 1930, Вільня) — віленскі будаўнічы тэхнік і архітэктар, аўтар праектаў мноства прыватных дамоў і некалькіх дзясяткаў касцёлаў у сучасных Літве і Беларусі.

Антоні Філіповіч-Дубовік
Дата нараджэння 15 снежня 1865(1865-12-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 снежня 1930(1930-12-18) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Працаваў у гарадах Мінск, Беласток, Брэст, Курск і Вільнюс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з беларускага шляхецкага роду Філіповічаў-Дубовікаў герба «Побаг». Сын Адама (нар. каля 1822) і Ізабэлы Смольскай. Нарадзіўся 15 снежня 1865 года ў маёнтку Пятроўшчына Вілейскага павета. Ахрышчаны 4 студзеня 1866 года ў Будслаўскім касцёле. Меў братоў Яна (нар. 1864) і Міхала (нар. 1871)[1].

 
Дом Хаі Леі Крэмэр
 
Піліес, 32

Скончыў інжынерныя курсы ў Віленскім юнкерскім вучылішчы  (руск.). Скончыў Інстытут грамадзянскіх інжынераў у Пецярбургу[1]. Працаваў у Мінску, Беластоку, Брэсце, Курску. Некаторы час працаваў у прыватным праектна-будаўнічым бюро «Канструктар» у Вільні. У 18991910 гадах памочнік Віленскага гарадскога архітэктара і на гэтай пасадзе ажыццяўляў нагляд за будаўніцтвам розных будынкаў у Вільні, у тым ліку і палаца Радушкевіча  (руск.)[2]. Спраектаваў звыш 230 будынкаў, з іх 76 храмаў у Беларусі і Літве. Асноўныя яго праекты ажыццёўлены ў Вільні, дзе ў пачатку XX стагоддзя было пабудавана па праектах Філіповіча-Дубовіка мноства прыватных дамоў (каля 160).

Яму належыць самы ранні ўзор стылю мадэрн у горадзе — яго ўласная віла на гары Таурас (1903; вуліца М. Валанчаус 3), будынак складанага асіметрычнага плана, з аконнымі праёмамі ў форме падковы і пялёстка. Фасад упрыгожваюць гнуткія лініі карнізаў і дэкораў з раслінным арнаментам, характэрны для стылю сэцэсіі. Акцэнт высокага франтона галоўнага фасада складае рэльеф з гербам Філіповічаў. Раслінныя матывы архітэктар здолеў спалучаць з рэмінісцэнцыямі формаў барока, якое ў пачатку XX стагоддзя стала разумецца як знак мясцовай нацыянальнай і спецыяльна Віленскай традыцыі..

Рэканструяваў у новым стылі дом на рагу вуліц Замкавай і Літарацкай у Вільні (1911); па яго праекце частка фасада аздобленая паліванымі керамічнымі пліткамі.

Пахаваны на могілках Роса.

Праекты правіць

Пабудаваныя па праектах Філіповіча-Дубовіка будынкі маюць рысы мадэрну і неаготыкі. Дзякуючы яму мадэрн у Вільні набыў рысы масавага стылю з характэрнымі прыкметамі, такімі як каваныя металічныя рашоткі гаўбцоў, разьбяныя дзверы, з датай або лацінскім прывітаннем „Salve“ на парозе. Храмы, якія будаваліся па праектах Філіповіча-Дубовіка (Кальціненай  (літ.), Бутрымоніс  (літ.), Папарчай  (літ.), Наўёі-Вільня  (руск.); 1903—1919) параўнальна невялікіх памераў, стройных прапорцый, у неагатычным стылі.

 
Уласная віла (1903)
  • Уласная віла (1903; вуліца М. Валанчаус 3; M. Valančiaus g. 3) — самая першая праява стылю мадэрн у Літве, са спалучэннем раслінных матываў і рэмінісцэнцыямі барока
  • Шматкватэрныя даходныя жылыя дамы ў Вільні:
  • Вуліца Клайпедас 4 (Klaipėdos g. 4), вуліца К. Калінауска (K. Kalinausko g. 15; 1910) з неакласічнымі формамі; вуліца З. Серакаўска (Z. Sierakausko g. 5), вуліца Альгірда 21 (Algirdo g. 21)
 
Касцёл Святога Казіміра  (руск.) (Наўёі-Вільня, 1908)
  • Буйны 6-павярховы прыбытковы дом Хаі Леі Крэмер на вуліцы Кауна 2 (Kauno g. 2) з двума калодзежнымі дварамі і двума ліфтамі. Архітэктар у гэтым будынку масавага будаўніцтва ужыў элементы эклектычнай архітэктуры з дэталямі мадэрну (дэкор партальных дзвярэй, размяшчэнне вокнаў). Фасад ажыўляе зрэзаны кут з выступаючым эркерам і вежай. Будынак належаў Х. Л. Крэмер, якая валодала ім да 1940 года. У міжваенны перыяд кутняе памяшканне займала аптэка Аўгустоўскай (мэбля аптэкі цяпер у Музеі фармацыі ў Каўнасе).
  • Чатырохпавярховы дом братоў Холем на вуліцы Піліма 43 (Pylimo g. 43, 1912). Будынак з’яўляецца ахоўным дзяржавай аб’ектам культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння (код у рэгістры культурных каштоўнасцяў Літоўскай Рэспублікі 27983)[3].

Крыніцы правіць

  1. а б Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 5. Д / Я. С. Глінскі [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : Беларусь, 2018. — С. 587-590. — 847 с. — ISBN 978-985-01-1252-1.
  2. VLE.
  3. Namas (літ.)(недаступная спасылка). Kultūros vertybių registras. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2010. Праверана 3 ліпеня 2020.

Літаратура правіць

  • Baužienė Morta. Filipovič-Dubovik Anton // Visuotinė lietuvių enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. — Т. VI: Fau-1—Goris. — С. 84. — 831 с. — 16 000 экз. — ISBN 5-420-01545-4. (літ.)

Спасылкі правіць

  • Morta Baužienė. Anton Filipovič-Dubovik (літ.). Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras (20 жніўня 2004). Праверана 29 кастрычніка 2018.