Антоні Генрык Радзівіл
Антоні Генрык Радзівіл, польск.: Antoni Henryk Radziwiłł (13 чэрвеня 1775, Вільня — 7 красавіка 1833, Берлін) — палітычны дзеяч, кампазітар, мецэнат.
Антоні Генрык Радзівіл | |
---|---|
польск.: Antoni Henryk Radziwiłł | |
![]() | |
![]() | |
Нараджэнне |
13 чэрвеня 1775[1][2][…] |
Смерць |
7 красавіка 1833[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Радзівілы |
Бацька | Міхал Геранім Радзівіл |
Маці | Алена Пшаздзецкая[d] |
Жонка | Луіза Пруская[d][4] |
Дзеці | Вільгельм Радзівіл, Багуслаў Фрэдэрык Радзівіл[d], Эліза Радзівіл[d][5], Prince Ferdinand Radziwill[d][5] і Auguste Luise Wilhelmine Wanda Czartoryski[d][5] |
Дзейнасць | кампазітар, палітык |
Званне | генерал |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфічныя звесткіПравіць
З роду Радзівілаў. Сын Міхала Гераніма.
Вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце (да 1794). У 1796 ажаніўся з Фрыдэрыкай Луізай, прынцэсай Брандэнбургскай, пляменніцай прускага караля, і асеў у Прусіі. Пасля задушэння паўстання 1794 падтрымліваў планы адраджэння польскай дзяржавы на чале з Гогенцолернам, дзе сам разлічваў быць віцэ-каралём, а Т. Касцюшка — галоўнакамандуючым. Выступаў за кааліцыю Прусіі, Расіі і Аўстрыі супраць Напалеона, якая прадугледжвала стварэнне асобнай арміі з ураджэнцаў былой Рэчы Паспалітай, аднак гэтыя планы не ажыццёўлены. Пасля гібелі Д. Г. Радзівіла стаў у 1814 ардынатам нясвіжскім і алыцкім. У 1815-33 намеснік прускага караля ў Вялікім княстве Пазнаньскім, генерал-паручнік.
Меў 4 дачок і сыноў Вільгельма, Фердынанда, Багуслава, Уладзіслава.
Музычная творчасцьПравіць
Трымаў у Берліне і Познані артыстычныя салоны. Быў выдатным віяланчэлістам і гітарыстам, іграў на іншых музычных інструментах, пісаў музыку, спяваў у аматарскіх спектаклях («Вялікі тыдзень у замку, альбо Сцэны трубадураў з 1148 года»; паст. ў час Венскага кангрэса 1815). Падтрымліваў кантакты з вядомымі кампазітарамі. Свае творы прысвяцілі яму Л. ван Бетховен, Ф. Мендэльсон-Бартольдзі, Ф. Шапэн, М. Шыманоўская. Пісаў рамансы (у т.л. «Вільгельма Майстэра» І. В. Гётэ), вакльныя дуэты і трыо, фартэпіянныя творы (вальсы, паланезы), хары.
Як кампазітар набыў вядомасць музыкай да «Фауста» (лібрэта І. В. Гётэ). У 1844 С. Манюшка выдаў у Вільні асобныя сцэны гэтай оперы ў сваёй клавірнай рэдакцыі. На Беларусі фрагменты оперы ўпершыню паказаны ў 1995 у Нясвіжы «Беларускай капэлай», прэм'ера ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы Рэспублікі Беларусь адбылася ў 1999.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115548149 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Antoni Radziwiłł // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Lundy D. R. The Peerage
ЛітаратураПравіць
- Скорабагатаў В. Беларускі «Фауст» // Спадчына. 1995. № 1;
- Скорабагатаў В. Лёс падарыў Гётэ музыку Радзівіла // Мастацтва. 1995. № 4;
- Собалева Н. Агмень родавы, агмень культурны: (Жыцьцё, дзейнасць і атачэньне Антонія Генрыка Радзівіла) // Мастацтва. 1995. № 8;
- Собалева Н. «Геніяльная парывістая кампазіцыя…» // Мастацтва. 1995. № 9;
- Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.
- Almanach de Gotha, Perthes, Gotha
- 77. Jg. (1840)
- 124. Jg. (1887)
- Ingvar Holm: Industrialismens scen. Ur revolutionernas och varumässormas teaterhistoria, Gebers, Stockholm 1979, ISBN 91-2006030-0
- Bogdan Graf von Hutten-Czapski: Sechzig Jahre Politik und Gesellschaft, Mittler, Berlin 1936 (2 Bde.)
- Szymon Konarski: Armorial de la noblesse polonaise titrée, Selbstverlag, Paris 1957
- Tadeusz Nowakowski: Die Radziwills. Die Geschichte einer großen europäischen Familie, dtv, München 1975, ISBN 3-423-01102-5
- Thekla von Schober: Unter fünf Königen und drei Kaisern. Unpolitische Erinnerungen einer alten Frau, Flemming, Glogau 1891
СпасылкіПравіць
Антоні Генрык Радзівіл на Вікісховішчы |
- Скорабагатаў Віктар, Собалева Наталля. Гётэ, Радзівіл, „Фаўст” . Kamunikat.org. Праверана 22 студзеня 2011.
- Архіўная копія (недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 26 снежня 2011.
- http://www.nieborow.art.pl
- http://www.przygodzice.pl
- http://www.zapala.pl/eb/ukra2002/olyka.htm Архівавана 31 мая 2009.
- http://www.zapala.pl/eb/litw2003/nieswiez.htm Архівавана 17 жніўня 2011.