Антоні Грушэцкі

жывапісец

Антоні Грушэцкі (польск.: Antoni Gruszecki), поўнае імя Антон Ігнат Юзаф Грушэцкі (1734, Пачаеў, цяпер Цярнопальская вобласць Украіны — 1798, Супрасль; Псеўданім: А. Дамброўскі) — вядомы беларускі і польскі базыліянскі жывапісец 2-й паловы ХVIII ст. Прафесар жывапісу Кракаўскай акадэміі[3]. Аздабляў палац Мюнхгаўзена на Гарадніцы ў Гродне. Пісаў абразы для каралеўскай галерэі на заказ караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аздабляў у Гродне фарны і бернардзінскі касцёлы.

Антоні Грушэцкі
Дата нараджэння 1734[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1798(1798-04-04)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Заступнікі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з польскага шляхецкага роду Грушэцкіх. Навучаўся мастацтву ў К. Радзілоўскага i Cтаніслава Страінскага ў Львове. Далучыўся да Базыліянскай царквы ў 1751 годзе. Працаваў для Валерыя Ржэвускага ў Падгорцах (цяпер Бродаўскі раён Украіны). Пісаў партрэты і абразы рэлігійных дзеячаў і мясцовых касцёлаў. У 1760 годзе асеў у Кракаве. Працаваў пад выдуманым прозвішчам Дамброўскі, пісаў партрэты і карціны на рэлігійную і міфалагічную тэматыку. У 1760-я гады працаваў прафесарам жывапісу Кракаўскай акадэміі. У 1771—1774 гадах стаў манахам-базыліянінам у Супраслі, дзе пісаў для Супральскай лаўры. Двойчы адбываў навіцыят у Супраслі, у 1778 годзе прэтэндаваў на пасаду настаяцеля гэтага манастыра. На яго творчасць звярнуў увагу кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, падчас свайго візіту ў Супрасль у 1774 годзе. Падараваў некалькі сваіх абразоў і карцін каралю, якія той «міла і ўдзячна прыняў» асабіста для сваёй калекцыі. З каралеўскага запрашэння трапіў на каралеўскую службу ў Гродна. У Гродна пісаў у асноўным карціны на свецкую тэматыку на французскі манер, аздабляў палац Тызенгаўза на Гарадніцы і каралеўскі Новы замак. У 1792 годзе праз хваробу пакінуў Гродна і правёў свой астатні час у Супраслі, дзе працягнуў пісаць абразы. Памер у Супрасльскім манастыры ў 1798 годзе. Яго працы захоўваюцца ў каралеўскай галерэі Варшаўскага замка.

Творчасць правіць

Аздабляў палац гродзенскага старосты і надворнага падскарбія літоўскага Антонія Тызенгаўза, сябрам якога быў[4], у Гродне на плошчы ў Гарадніцы, дзе працаваў як мастак і дэкаратар[5]. Пісаў абразы для каралеўскай галерэі, супрацоўнічаў з друкарняй Супрасльскага базыльянскага манастыра ў 2-й палове ХVIII ст., ужо прафесарам жывапісу. Ствараў алтарныя карціны. Яго працы захоўваюцца ў Музеі праваслаўнага манастырскага комплексу ў Супраслі.

У 1788 годзе мастакі А. Грушэцкі і Ф. Міхалкевіч дапоўнілі аздобу інтэр’ера Гродзенскага касцёла Адшукання Св. Крыжа[3] манументальным жывапісам: плафоны з фрэскавым роспісам, выявы 12 апосталаў (на паўднёвай сцяне) і 12 дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (на паўночнай сцяне) у аркатурных фрызах цэнтральнага нефу. Працы Грушэцкага належаць фрэскавыя выявы Узнясення Дзевы Марыі над аркай празбітэрыя (алтарная частка), а таксама арнаменты на скляпеннях алтара, хорах, аркадах між нефамі касцёла. Разам са сваім памочнікам Міхалкевічам абнавілі герб данатараў і фігуры бернардзінскіх святых у «сляпых» аркадах. Праўда большая частка работ Грушэцкага і Міхалкевіча трапіла пад савецкую рэстаўрацыю і станам на 2022 год яны не ў першапачатковым выглядзе.

У Гродзенскім Фарным касцёле з яго прац — абраз «Маці Божай Шкаплернай»[4], перад Ёю на каленях святы Сымон Сток, у авале над Маці Божай святы Юда Тадэвуш. Таксама ў 1780-я гады зрабіў жывапіснае афармленне інтэр’ера касцёла, што ўключала роспісы скляпенняў і арак у тэхніцы грызайль [5].

У 2005 годзе на выставе «Супрасль — 500 гадоў гісторыі манастыра» сярод найбольш каштоўных помнікаў быў выстаўлены абраз аўтарства Грушэцкага.

Зноскі

  1. Antoni Gruszecki // NUKAT — 2002.
  2. Antoni Gruszecki // MAK
  3. Марозава С. В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады) / Пад навук. рэд. У. М. Конана. — Гродна, ГрДУ, 2001. — 352 с.
  4. [1]
  5. [2] Архівавана 8 верасня 2008.

Літаратура правіць

На беларускай мове правіць

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 176.
  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 468.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2012. — Т. 3. — С. 278.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 215.

На рускай мове правіць

  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 176.

На польскай мове правіць

  • Mańkowski T. Antoni Ignacy Dombrowski, malarz krakowski 2 poł. XVIII w. // Sprawozdania z Czynności i Posiedzień Akademii Umiejętności w Krakowie. 1949. № 4;
  • Ryszkiewicz A. Malarz Antoni Gruszecki vel Dombrowski bazylianin w Supraślu // Rocznik Białostocki. Białystok, 1967. T. 7;
  • Kuty D.J. Etapy budowy pobernardyńskiego kościoła w Grodnie // Sztuka ziem wschodnich Rzeczypospolitej XVI—XVIII w. Lublin, 2000;
  • Bieliauskas P. Valkininkų bažnyčiairvienuolynas. Trakai, 2004.

Спасылкі правіць