Антоні Міхал Пузына
харунжы надворны літоўскі, кашталян мсціслаўскі
Антоні Міхал Пузына (? — 24 сакавіка 1752) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Антоні Міхал Пузына | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Antoni Michał Puzyna | |||||||
![]() А. М. Пузына. Невядомы мастак, 18 стагоддзе | |||||||
Герб «Агінец» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Шчыт | ||||||
Пераемнік | Ян Забела | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Пакаш | ||||||
Пераемнік | Ян Красіцкі | ||||||
Смерць | 24 сакавіка 1752 | ||||||
Род | Пузыны | ||||||
Бацька | Андрэй Пузына | ||||||
Маці | Еўфрасіння Хжанстоўская | ||||||
Жонка | Альжбета Магдалена Агінская | ||||||
Дзеці | няма |
Біяграфія Правіць
Упіцкі харунжы з 1717 і староста ў 1724—1732, харунжы надворны літоўскі з 1728, кашталян мсціслаўскі з 1746. Таксама быў старостам трыскім і шылянскім.
Сям'я Правіць
Сын менскага кашталяна Андрэя Пузыны і Еўфрасінні Хжанстоўскай, брат вялікага літоўскага пісара Міхала Пузыны.
Быў жанаты з вядомай грамадскай дзяячкай Альжбетай Агінскай, дачкой Рыгора Агінскага.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Пазднякоў В. Пузыны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 475. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі Правіць
- Генеалогія Пузынаў Архівавана 6 кастрычніка 2015.