Антоні Пулаўскі
Антоні Пулаўскі (9 сакавіка 1747 — 26 лютага 1813) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, паходзіў са шляхецкага роду герба «Слепаўрон».
Антоні Пулаўскі | |
---|---|
Нараджэнне | 9 сакавіка 1747[1] |
Смерць | 26 лютага 1813[1] (65 гадоў) |
Род | Pułaski family[d] |
Бацька | Юзаф Пулаўскі[d] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Сын Юзафа Пулаўскага. Удзельнік Барскай канфедэрацыі. У 1769 годзе трапіў у расійскі палон, быў у зняволенні ў Кіеве, Казані, Арэнбургу. Удзельнічаў у задушэнні паўстання Е. Пугачова, за што яму было дазволена вярнуцца на радзіму (1775). Пасол на сеймы 1778, 1784, 1786 гадоў. Быў правадніком расійскай палітыкі ў Рэчы Паспалітай, праціўнікам прагрэсіўных рэформ, Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Стаў адным з лідараў Таргавіцкай канфедэрацыі, у 1793 годзе ў Берасці і Горадні выконваў абавязкі яе маршалка. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) жыў на Валыні.