Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі
падканцлер літоўскі
(Пасля перасылкі з Антоні Пшаздзецкі)
Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі (1718 — 28 сакавіка 1772, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі пісар літоўскі з 1739, вялікі падчашы літоўскі з 1750, вялікі рэферэндар літоўскі з 1752, падканцлер літоўскі з 1764.
Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Антоні Сапега | ||||||
Пераемнік | Іахім Храптовіч | ||||||
Нараджэнне |
5 верасня 1718[1][2] |
||||||
Смерць |
28 сакавіка 1772[1][3] (53 гады) |
||||||
Род | Пшаздзецкія[d] | ||||||
Бацька | Аляксандр Пшаздзецкі[d] | ||||||
Маці | Канстанцыя Аляксандра з Камінскіх[d] | ||||||
Жонка | Кацярына з Агінскіх[d] | ||||||
Дзеці | Міхал Пшаздзецкі[d], Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі, Алена з Пшаздзецкіх[d], Канстанцыя з Пшаздзецкіх[d] і Марыяна з Пшаздзецкіх[d] | ||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьСын Аляксандра, кашталяна інфлянцкага і Канстанцыі Камінскай.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі. У 1739 быў маршалкам Трыбунала Літоўскага. З'яўляўся паслом на сеймы ў 1740 i 1744, 1748, 1750, 1752, 1754. Быў нясхільным староннікам Чартарыйскіх.
З'яўляўся адным з арганізатараў і правадыром генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1764, браў удзел у канвакацыйным сойме. Удзельнічаў у элекцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
3 жніўня 1757 узнагароджаны Ордэнам Белага Арла.
Зноскі
- ↑ а б Antoni Tadeusz Przezdziecki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 307. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 165.
Літаратура
правіць- Вяроўкін-Шэлюта У. Пшаздзецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 478. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Jerzy Dygdała. Antoni Tadeusz Przezdziecki // Polski Słownik Biograficzny, t. XXIX, 1986, s. 51-54.