Антоні Сухадольскі
Антоні Сухадольскі (польск.: Antoni Suchodolski; ? — 1799) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян смаленскі (1790—1793) і мерацкі (1793—1794), ваявода гарадзенскі (1794—1795).
Антоні Сухадольскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада створана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
Нараджэнне | 1750[1] | ||||||
Смерць | 1799 | ||||||
Род | Сухадольскія | ||||||
Бацька | Казімір Сухадольскі | ||||||
Маці | Антаніна Пукшта | ||||||
Жонка | Тэрэза з Быхаўцаў | ||||||
Дзеці | Ян, Ігнацы, Францішка | ||||||
Член у |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з роду Сухадольскіх герба «Слепаўрон», які з даўніх часоў жыў у Ваўкавыскім павеце. Бацька Антонія — ваўкавыскі крайчы Казімір Сухадольскі, маці — Антаніна з дому Пукшта.
Займаў розныя пасады ў Ваўкавыскім павеце: крайчы (з гэтай пасадай згадваецца ў 1764 годзе, калі падпісаў у сваім павеце элекцыю Станіслава Аўгуста), гродскі суддзя (1769—1771), земскі суддзя (з 1771). У 1770-ых гадах Сухадольскія разам з Булгарынамі былі галоўнымі прадстаўнікамі Антонія Тызенгаўза ў сваім павеце.
У 1778 годзе быў паслом на сойм ад Ваўкавыскага павета, на гэтым сойме быў абраны ў склад Скарбовай Камісіі. У 1788 годзе пры асабістай падтрымцы Станіслава Аўгуста абраны паслом на Чатырохгадовы сойм ад Смаленскага павета. Бараніў Вайсковы дэпартамент ад ліквідацыі. Калі ж Дэпартамент ліквідавалі, патрабаваў, каб наваствораная Вайсковая камісія была падзелена на польскую і літоўскую. Калі і гэту прапанову адкінулі, жадаў, каб колькасць камісараў у адзінай камісіі была роўнай. Бараніў Раду 13 і 19 студзеня 1789 года. У маі 1789 сышоў з пасады скарбніка ВКЛ, каб яе заняў ягоны сын Ян. 27 жніўня 1789 года патрабаваў выдзеліць сродкі на ўніяцкія духоўныя семінарыі. 3 верасня 1790 года выступіў супраць выгнання адступнікаў ад Уніі, лічачы, што гэта не віна простага люду.
У лістападзе 1790 года быў прызначаны смаленскім кашталянам. Стаўленне яго да прыняцця Канстытуцыі 3 мая невядомае. У чэрвені выступаў за падзел Камісіі паліцыі на польскую і літоўскую. У 1792 годзе быў канцлерам Таргавіцкай канфедэрацыі ВКЛ, а на наступны год стаў адным з нешматлікіх сенатараў, якія ўдзельнічалі ў Гарадзенскім сойме. Быў вельмі актыўны і займаў, па словах расійскага пасла Сіверса, «умераную апазіцыю». Актыўна выступіў супраць другога падзелу Рэчы Паспалітай.
У паўстанні 1794 года ўдзелу не прымаў з прычыны недаверу да яго паўстанцкіх уладаў.
Меў рэзідэнцыю ў в. Рагозніца, дзе ў 1791 г. пабудаваў палац. Быў жанаты з Тэрэзай з Быхаўцаў. Меў 2 сыноў — Яна і Ігнацыя — і дачку Францішку.
Зноскі
- ↑ Antoni Suchodolski // MAK
Літаратура
правіць- Andrzej Haratym. Suchodolski Antoni // Polski Słownik Biograficzny. Tom XLV/2 W-wa-Krakow 2008, с. 267—272