Антон Іванавіч Ятусевіч
Антон Іванавіч Ятусевіч (нар. 2 студзеня 1947, в. Асабовічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі і паразіталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1990), прафесар (1991), замежны член Расійскай акадэміі навук (2014) і Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2012). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).
Антон Іванавіч Ятусевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | ветэрынар, выкладчык універсітэта, заатэхнік, паразітолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук (1990) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Асабовіцкую васьмігадовую школу (1962), Пінскі зааветтэхнікум (1967) па спецыяльнасці «зааветтэхнік», Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «ветэрынарыя» з адзнакай (1972)[1].
Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса «Знамя» Пінскага раёна (1966—1967). Затым працаваў галоўным ветэрынарным урачом калгаса імя Чырвонай Арміі Віцебскага раёна (1972—1973).
На навуковай працы з 1973 года ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце: старшы выкладчык, асістэнт (1973—1980), дацэнт кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб жывёлаў факультэта ветэрынарнай медыцыны, у 1990—2008 гадах і з 2016 года — прафесар, загадчык кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб жывёлаў ВДАВМ[1].
Аданачасова ў 1984—1988 гадах — прарэктар па вучэбнай рабоце, сакратар партыйнага камітэта (1988—1990), рэктар установы адукацыі «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» (1998—2016). Па яго ініцыятыве ў акадэміі былі адкрыты дзве новыя спецыяльнасці — «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза» і «Ветэрынарная фармацыя». У свой час былі адкрыты шэсць новых спецыялізацый па ключавых напрамках ветэрынарнай медыцыны і заатэхніі, а таксама два філіялы акадэміі — у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Упершыню ў гісторыі аграрнай адукацыі на базе акадэміі адкрыты навукова-даследчы інстытут прыкладной ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі[2].
У 1995 годзе пад рэдакцыяй А. І. Ятусевіча выйшла «Ветэрынарная энцыклапедыя», якая ўтрымлівала каля 10 тыс. тэрмінаў і была першым падобным выданнем на беларускай мове[3]. На працягу доўгіх гадоў прафесар быў галоўным рэдактарам часопіса «Ветеринарная медицина Беларуси» і «Ветеринарной газеты». Пад ягоным кіраўніцтвам распрацаваны «Закон аб ветэрынарнай дзейнасці»[2].
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[4]. Тройчы выбіраўся дэлегатам Усебеларускага народнага сходу[5].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы прысвечаны распрацоўцы тэарэтычных і практычных асноў аховы жывёл ад паразітарных хвароб у прымяненні да прыродна-кліматычных умоў Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш як 710 навуковых прац, у тым ліку 46 падручнікаў, даведнікаў, манаграфій. Падрыхтаваў 27 кандыдатаў і дактароў навук[1].
Правёў шэраг арыгінальных даследаванняў па вывучэнні змяшаных хвароб жывёл, якія з’явіліся тэарэтычнай базай для развіцця навуковага кірунку па вывучэнні ўзаемаадносін бактэрый, вірусаў з гельмінтамі і прасцейшымі ў арганізме жывёл. Падрабязна вывучыў відавы склад узбуджальнікаў протазаозаў жывёл у гаспадарках Рэспублікі Беларусь, паразітафауну жывёл у буйных свінагадоўчых гаспадарках, зверафермах і птушкафабрыках.
Прафесар А. І. Ятусевіч прводзіў важныя даследаванні па пошуку супрацьпаразітарных сродкаў з мясцовай лекавай сыравіны расліннага паходжання. Ён прапанаваў высокаэфектыўныя антгельмінтыкі супраць кішачных нематадозаў і акарыцыдныя сродкі для лячэння хворай на дэмадэкоз буйной рагатай жывёлы і на іншыя карослівыя хваробы. Распрацаваў шэраг ветэрынарных інструментаў і прыбораў, а таксама сродкі для дэзінвазіі навакольнага асяроддзя, якія выкарыстоўваюцца ў практыцы і шэраг арыгінальных спосабаў культывавання і вылучэння прасцейшых. Праведзеныя даследаванні з’явіліся асновай для распрацоўкі новых і ўдасканалення існуючых сродкаў барацьбы з паразітозамі жывёл, якія маюць вялікае практычнае значэнне.
Пад кіраўніцтвам А. І. Ятусевіча створаны звыш 100 новых ветэрынарных прэпаратаў, прыбораў і апаратаў, якія паспяхова прымяняюцца ў ветэрынарнай практыцы, што істотна знізіла імпарт ветэрынарных лекаў[2].
Кандыдат ветэрынарных навук (1978), доктар ветэрынарных навук (1990), прафесар (1991). Доктарскую дысертацыю на тэму «Эймерыёзы і ізаспароз свінняў (этыялогія, эпізааталогіі, патагенез, сімптаматыка, тэрапія і прафілактыка)» абараніў у Ленінградскім ветэрынарным інстытуце ў 1989 годзе[1].
Членства ў навуковых арганізацыях
правіцьЧлен секцыі паразіталогіі аддзялення ветэрынарнай медыцыны Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2012), член аддзялення сельскагаспадарчых навук Расійскай акадэміі навук з 2014 года.
Акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Расія, г. Санкт-Пецярбург; 1996), Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (Расія; 1998), Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1999), Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх рашэнняў[1].
Старшыня Беларускага таварыства протазаолагаў. Прэзідэнт Міжнароднага таварыства паразітацэнолагаў. Член Прэзідыума Таварыства паразітацэнолагаў пры Акадэміі навук Украіны, член савета па абароне дысертацый пры Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі ім. Вышалескага НАН Беларусі і Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Старшыня Савета па абароне дысертацый ВДАВМ і ветбіяфармсавета пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[1].
Найбольш важныя публікацыі
правіцьПоўны бібліяграфічны паказальнік прац А. І. Ятусевіча гл. па спасылцы [1] Архівавана 14 верасня 2022..
- Ятусевіч, А. І. Пратазойныя захворванні сельскагаспадарчых жывел / А. І. Ятусевіч. — Мінск : Ураджай, 1993. — 174 с.
- Ветэрынарная энцыклапедыя : А-Я / рэд. А. І. Ятусевіч. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. — 444 с.
- Паразитология и инвазионные болезни животных : учебник для вузов по специальности «Ветеринария» / М. Ш. Акбаев, А. А. Водянов, Н. Е. Косминков, А. И. Ятусевич, П. И. Пашкин, Ф. И. Василевич. — Москва : Колос, 1998. — 743 с.
- Ятусевіч, А. І. Паразіталогія і інвазійныя захворванні жывел : падручнік для студэнтаў сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці «Ветарынарная медыцына» / А. І. Ятусевіч, М. Ф. Карасеў, М. В. Якубоўскі; рэд. А. І. Ятусевіч. — Мінск : Ураджай, 1998. — 464 с.
- Паразитология и инвазионные болезни животных : учебник для вузов по специальности «Ветеринария» / М. Ш. Акбаев, А. А. Водянов, Н. Е. Косминков, А. И. Ятусевич, П. И. Пашкин, Ф. И. Василевич. — 2-е изд., испр. — Москва : Колос, 2000. — 743 с.
- Ятусевич, А. И. Протозойные болезни сельскохозяйственных животных : монография / А. И. Ятусевич. — Витебск : ВГАВМ, 2006. — 223 с.
- Ятусевич, А. И. Эймериозы и изоспороз свиней : монография / А. И. Ятусевич. — Витебск : ВГАВМ, 2006. — 530 с.
- Ятусевич, А. И. Паразитология и инвазионные болезни животных : учебник для студентов вузов по специальности «Ветеринарная медицина» / А. И. Ятусевич, Н. Ф. Карасев, М. В. Якубовский; ред. А. И. Ятусевич. — 2-е изд., доп. и перераб. — Минск : ИВЦ Минфина, 2007. — 579 с.
- Паразитология и инвазионные болезни животных : учебник для студентов высших учебных заведений / М. Ш. Акбаев, Ф. И. Василевич, Р. М. Акбаев, А. А. Водянов, Н. И. Косминков, П. И. Пашкин, А. И. Ятусевич; ред. М. Ш. Акбаев. — Москва : КолосС, 2008. — 776 с.
- Ятусевич, А. И. Протозойные болезни сельскохозяйственных животных : монография / А. И. Ятусевич ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — 2-е изд., перераб. и доп. — Витебск, 2012. — 222 с.
- Выращивание и болезни молодняка : практическое пособие / А. И. Ятусевич [и др.]; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск : УО ВГАВМ, 2012. — 816 с.
- Ветеринарная энциклопедия : в 2 т. / ред. А. И. Ятусевич [и др.]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013.
- Разведение и болезни свиней : практическое пособие : в 2 ч. / А. И. Ятусевич [и др.]; ред.: А. И. Ятусевич, С. С. Абрамов, В. В. Максимович ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск : ВГАВМ, 2013.
- Выращивание и болезни птиц : практическое пособие / А. И. Ятусевич [и др.]; ред.: А. И. Ятусевич, В. А. Герасимчик ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск : ВГАВМ, 2016. — 536 с.
- Выращивание и болезни тропических животных : практическое пособие : в 2 ч. / А. И. Ятусевич [и др.]; ред. А. И. Ятусевич ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск : ВГАВМ, 2016.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Пашаны (2008), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (2002), медалём Францыска Скарыны (2022), юбілейнымі медалямі: «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2005), «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2010), «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009), «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» (2006), «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» (2014), медалём «50-годзе Першага ўсебеларускага з’езда прафсаюзаў» (1971), сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1989), памятным медалём «За заслугі ў галіне ветэрынарыі» (РАСГН), «Залатым медалём пашаны для Беларусі» (Амерыканскі біяграфічны інстытут), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагруднымі знакамі «Вынаходнік СССР» (1990), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2006), «За заслугі ў сельскай гаспадарцы» (2021), «2000 гадоў Хрысціянству», Міжнародным ордэнам грамадскага прызнання імя Кірылы і Мяфодзія і іншымі[6].
Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна (2013)[7]. Заслужаны работнік «Віцебскай ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны» (2013).
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е Ятусевіч Антон Іванавіч на сайце Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- ↑ а б в АНТОН ИВАНОВИЧ ЯТУСЕВИЧ — ГОРДОСТЬ СТРАНЫ, СЛАВА АКАДЕМИИ // pinsknews.by
- ↑ Антон Ятусевич: Ветеринарная энциклопедия на белорусском — важный след в национальной культуре
- ↑ Ятусевич Антон Иванович Архівавана 22 кастрычніка 2020.
- ↑ Антон Ятусевич трижды избирался делегатом Всебелорусского народного собрания // СБ. Беларусь сегодня, 2016
- ↑ ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
- ↑ Ятусевич Антон Иванович // Пинский районный исполнительный комитет
Літаратура
правіць- Ятусевіч Антон Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 314. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Ятусевич Антон Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / ред. Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. — Т. 7 : Снегирь-Ящерицын — С. 737.
- Ятусевич Антон Иванович // Ветеринарная энциклопедия : в 2 т. / ред. А. И. Ятусевич [и др.]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — Т. 2. К — Я — С. 585.
- Ятусевич Антон Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди Дела : энциклопедия / ред. И. В. Чекалов. — Минск : Энциклопедикс, 1999. — С. 349.
- Ятусевич Антон Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь = Who is Who in the Republic of Belarus / ред. И. В. Чекалов. — Минск : Энциклопедикс, 2009. — С. 276.
- Ятусевич Антон Иванович // Регионы Беларуси : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Кн. 2/ ред. Т. В. Белова [и др.]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 484—485.
Спасылкі
правіць- Персанальная старонка А. І. Ятусевіча (руск.)
- Ятусевіч Антон Іванавіч на сайце Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (руск.)