Антон Антонавіч Алешка

Антон Антонавіч Алешка (1 лютага 1913, в. Балотчыцы, цяпер Слуцкі раён — 13 верасня 1971) — беларускі пісьменнік.

Антон Антонавіч Алешка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 лютага 1913(1913-02-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 1971(1971-09-13) (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў 2-гадовыя педагагічныя курсы пры Слуцкім педагагічным тэхнікуме (1931), да 1935 працаваў настаўнікам у мястэчку Лапічы (цяпер Асіповіцкі раён). Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію(руск.) бел. ў 1941 годзе[2]. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў спачатку на Заходнім, а потым на 3-м Беларускім фронце. Пасля вайны служыў ваенным урачом у ваенна-паветраных сілах. Дэмабілізаваўся ў 1963. Жыў у Мінску. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1951.

ТворчасцьПравіць

Дэбютаваў апавяданнямі ў 1932[2]. У 1938—1939 апублікаваныя некалькі апавяданняў і аповесць «Маладосць» А. Алешкі (часопіс «Полымя»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Раніца» (1949), «Іх першых вітае сонца» (1957), «Пяць сутак» (1959), «Над намі мільён вышыні» (1965), раман «Дарогі без слядоў» (1969), «Неба на замку» (выбранае, 1974, 1984).

Асноўная тэма творчасці пісьменніка — жыццё і баявыя подзвігі савецкіх лётчыкаў[2].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 16 лютага 2022.
  2. 2,0 2,1 2,2 Алексютович Константин Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

ЛітаратураПравіць