Антон Стафанавіч Бархаткоў
Анто́н Стафа́навіч Бархатко́ў (нар. 17 студзеня 1915, вёска Шчаглоўка, Касцюковіцкі раён — 24 сакавіка 2001, Мінск) — беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1991).
Антон Стафанавіч Бархаткоў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 17 студзеня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 2001 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Вiтольд Антонавiч Бархаткоў[d] і Ігар Антонавіч Бархаткоў |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, нацюрморт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм, сацыялістычны рэалізм |
Уплыў | В. К. Бялыніцкі-Біруля |
Уплыў на | Ігар Бархаткоў |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 17 студзеня 1915 года ў вёсцы Шчаглоўка Клімавіцкага павета. Скончыў у 1940 годзе Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года (педагогі М. Крымаў, П. Пятровічаў).
Пасля заканчэння вучобы прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У вольны час Бархаткоў пісаў пейзажы, партрэты сваіх таварышаў, прымаў актыўны ўдзел у армейскіх мастацкіх выстаўках, якія ладзіліся ў Харкаве. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1], удзельнічаў у баях на Беларускім і Украінскім франтах[2].
У 1943 г. прызначаны намеснікам дырэктара і арганізатарам мастацкай выстаўкі, прысвечанай 25-й гадавіне ўтварэння БССР, якая павінна была адбыцца ў залах Траццякоўскай галерэі ў Маскве[2]. Падчас выставы пазнаёміўся з мастаком Вітольдам Бялыніцкім-Бірулем, які таксама ўдзельнічаў у арганізацыі выстаўкі[3][4].
У 1944 г. працаваў загадчыкам мастацкага аддзела Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску[2]. Прымаў удзел у арганізацыі Дзяржаўнага мастацкага музея БССР.
У 1945—1948 гадах вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя Сурыкава (педагогі С. Герасімаў, Д. Мачальскі, П. Пакаржэўскі)[1]. У 1945—1957 гадах таксама вучыўся ў майстэрні В. Бялыніцкага-Бірулі[1], стаў прадаўжальнікам яго традыцыі. Напісанне Бархатковым партрэтаў майстра адлюстравана пісьменнікам Віктарам Карамазавым у аповесці-эсэ «Антон»[5].
У 1947 годзе Бялыніцкага-Бірулю запрасілі ў Мінск, ён пагадзіўся прыехаць толькі з Бархатковым. Мастакоў пасялілі на Белай дачы ў Курасоўшчыне, выдзелілі машыну з вадзіцелем[6].
Пасля заканчэння вучобы працаваў у Мастацкім фондзе БССР, удзельнічаў у рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1957 года. Жыве ў г. Мінску[1].
Творчасць
правіцьПрацуе ў жанры лірычнага пейзажа, партрэта і фігуратыўнай карціны[1]. Асноўныя творы: палотны «Цвітуць яблыні», «Сялянскі дворык», «Партрэт сястры»[2], «Першы снег» (1948), «Пад вечар» (1950), «Партрэт спявачкі Н. Гусельнікавай» (1952)[2], «Першая песенька»[1] (1957, НММ РБ), «Вясна на Нёмане» (1960), «Першыя ўсходы» (1961), «Кастрычнік. Першы снег» (1963), «Красавіцкі дзень» (1964), «Прыцемкі» (1966), «Лірычны пейзаж» (1967), «Вясна», «Сінія цені» (1968), «Іней» (1968), «На возеры Сенеж» (1969), «Дарога на Вязынку» (1970), «Апошні прамень» (1970), «Халодны лістапад» (1973), «Партрэт старой жанчыны», «Партрэт В. К. Бялыніцкага-Бірулі»[1] (1946), «Хлопчык, які пляце кошык» (1946), «Ганачак» (1947), «Поўдзень на сенакосе» (1960), «Партрэт калгасніцы Войніч» (1963), «Грыбы» (1970), «Бэз» (1970), «Палявыя кветкі» (1983), «Раніца на беразе ракі»[1], «Скрыпень», «Незамярзаючая рака», «Радасны дзень. Сад» (1974), «Сонечны дзень» (1976), «Пасля дажджу» (1976), «Бруснічная паляна» (1976), «Перад Новым годам» (1976), «Кастрычніцкі вечар» (1978), «Статак»[1], «Стажок» (1978), «Захаладала» (1978), «Зямля беларуская» (1980), «Зімнія прыцемкі» (1982), «Любімыя дубы Якуба Коласа. Мікалаеўшчына» (1982), «Пахмурны дзень» (1983), «Вечар» (1984), «Масток» (1984), «Восень. Пачатак навальніцы» (1984), «Раніца» (1984), «Навальніца адыходзіць» (1984), «Чэрвень» (1985), «Мая Радзіма» (1985), «Зіма ў вёсцы Гарадок» (1985), «Восень. Лісце плыве»[1], «Залатая восень» (1986), «Канец сакавіка. Алея»[1], «Да вясны. Дарога на Бялынкавічы» (1991)[2], «Ветраны дзень на возеры Мсціна» (1986), «Рабінка» (1994), «Ранішняе сонца» (1997).
Удзельнік выставак у Мінску (1967, 1980, 1988, 1995, 2000), а таксама ў Бельгіі (1993), Італіі (1996), Галандыі (1997).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтваў у Мінску[1], Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава[2], Бялыніцкім мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі[2], музеях Гродна, Гомеля, Касцюковічаў, Літаратурным музеі Я. Купалы, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Цвярскім мастацкім музеі[1].
У 1996 г. і 1997 г. ён быў удзельнікам міжнародных пленэраў па жывапісу «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве», прысвечаных В. К. Бялыніцкаму-Бірулі. У 2007 г. у выставачных залах Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава адбылася персанальная выстаўка майстра, прысвечаная 80-годдзю з дня яго нараджэння[2].
Узнагароды
правіцьСям’я
правіцьСыны Антона Стэфанавіча — Вітольд (у гонар В. К. Бялыніцкага-Бірулі) і Ігар — таксама сталі прафесійнымі мастакамі-рэалістамі, такім чынам стварыў сапраўдную мастацкую дынастыю[7]. Вітольд у пачатку 1990-х гг. эміграваў у ЗША[8].
У філатэліі
правіцьЗноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н Бархаткоў Антон Стафанавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Антон Стафанавіч Бархаткоў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ Бялыницкий-Бируля Витольд Каэтанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 97. — 737 с.
- ↑ Невядомы Бялыніцкі-Біруля (недаступная спасылка). kimpress.by (04 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2018. Праверана 12 снежня 2018.
- ↑ Антон Стафанавіч Бархаткоў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Да 100-годдзя знакамiтага мастака Антона Бархаткова (руск.) . www.sb.by (20 лютага 2017). Праверана 19 студзеня 2025.
- ↑ tvr.by. Вядомы мастак і лаўрэат Спецпрэміі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бархаткоў сёння стаў госцем інтэрнет-гасцінай Белтэлерадыёкампаніі.(недаступная спасылка)
- ↑ Бархатков, Витольд Антонович у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
Літаратура
правіць- Бархаткоў Антон Стафанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 322. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Бархаткоў Антон Стафанавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіцьАнтон Стафанавіч Бархаткоў на Вікісховішчы |
- Антон Стафанавіч Бархаткоў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- 17 января 2015 года исполнилось 100 лет со дня рождения выдающегося белорусского живописца, заслуженного деятеля искусств Беларуси Антона Стефановича Бархаткова. Архівавана 9 чэрвеня 2016.
- Маркина Т. «Бархатковы. Скромное обаяние белорусской природы»Архівавана 8 лютага 2013. (руск.)
- Циркун Е. «Очарованные природой Беларуси» Архівавана 7 сакавіка 2013. (руск.)