Адкрыць галоўнае меню

Анто́н Бачко́ (Бо́чка; 1889—?) — беларускі вайсковец. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

БіяграфіяПравіць

У часе Першай сусветнай вайны быў афіцэрам расійскай арміі[1]. Прыхільнік генерала Станіслава Булак-Балаховіча. У 1920 годзе жыў у Слуцку, выкладаў у Слуцкім рэальным вучылішчы[1]. Адзін з арганізатараў беларускай міліцыі Случчыны. Хварэў на «іспанку», але 1 лістапада 1920 абраны ў склад новага Слуцкага Беларускага нацыянальнага камітэта разам з Арсенем Паўлюкевічам і Янам Мацэлям. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну. У канцы паўстання разам са штабс-капітанам Антонам Самусевічам ездзіў у Ганцавічы да палякаў па зброю, але атрымалі толькі некалькі соцень старых вінтовак і два старыя паламаныя кулямёты[2]. Па сканчэнні паўстання лячыўся да сакавіка 1921 года ад «іспанкі» пад Ляхавічамі. Супрацоўнічаў з «Зялёным Дубам». Пазней спыніў супрацоўніцтва і жыў у Клецку, працаваў настаўнікам у рускай гімназіі. Пасля закрыцця рускай школы, у 1923 годзе пераехаў у Гарадзею. Працаваў у польскай школе настаўнікам матэматыкі[3].

У часе Другой сусветнай вайны — афіцэр Беларускай краёвай абароны. Аўтар успамінаў пра Слуцкі збройны чын.

Меў стрыечнага брата, паручніка Гапановіча, які таксама ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне[4]. Бацька Аляксандра (Бачко) Надсана.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 А. Гардзіенка Той, хто трымае сьвет. chasaslovec.info. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2016. Праверана 8 чэрвеня 2016.
  2. Слуцкі збройны чын 1920 г., 2006, с. 197
  3. Кацярына Петухова Айцец Аляксандр Надсан: «Чакаю, калі Беларусь стане больш беларускай». novychas.by (17 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2016. Праверана 8 чэрвеня 2016.
  4. Слуцкі збройны чын 1920 г., 2006, с. 198

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць