Антон Вітальевіч Вашкевіч

Антон Вітальевіч Вашкевіч (нар. 23 сакавіка 1994, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, цяжкі форвард / цэнтравы. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Баскетбол
Антон Вітальевіч Вашкевіч
Нарадзіўся 23 мая 1994(1994-05-23) (30 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2014 Цмокі-Мінск-2
2014—2015 Чырвоныя Крылы[d]
2015—2016 Імпульс-БДУІР
2016—2017 Рубон
2017—2020 Цмокі-Мінск
2020—0000 Імпульс-БДУІР
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія правіць

Выхаванец СДзЮШАР «Мінск-2006» (да 2006 года — СДзЮШАР №10). Першыя трэнеры — Сяргей Уладзіміравіч Крукаў і Сяргей Іванавіч Шайкоўскі[1].

Пачаў сваю прафесійную кар’еру ў сезоне 2010/11 у другой камандзе «Мінск-2006», і працягнуў бараніць колеры юных «Цмокаў» аж да 2014-га. У 2014 годзе перабіраўся ў Тальяці, дзе выступаў за другую каманду «Чырвоныя крылы». Сезон 2015/16 правёў у складзе «Імпульс-БДУІР», а сезон 2016/17 — у віцебскім «Рубоне».

У ліпені 2017 года заключыў кантракт з клубам «Цмокі-Мінск»[2]. У асноўным выступаў за рэзервовы склад клуба. Перыядычна прыцягваўся ў асноўную каманду на гульні Адізнай лігі ВТБ (у сезонах 2017/18—2018/19 прыняў удзел у 4-х гульнях лігі)[3]. У студзені 2020 года вярнуўся ў «Імпульс-БДУІР».

Скончыў БДУІР. У складзе баскетбольнай каманды ўніверсітэта неаднаразова станавіўся пераможцам Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі Беларусі.

Кар’ера правіць

Зборная Беларусі правіць

Выступаў за юнацкую U-16 (2009—2010), юніёрскую U-18 (2011—2012) і моладзевую U-20 (2013—2014) зборную Беларусі.

У 2016—2019 гадах прыцягваўся ў мужчынскую зборную Беларусі. Правёў за нацыянальную зборную 2 афіцыйных гульні ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2019 у лютым 2018 года — са зборнымі Іспаніі і Славеніі[4].

У маі 2018 года ў складзе студэнцкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Міжнародным студэнцкім баскетбольным кубку[5], дзе беларуская зборная заняла другое месца.

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць