Антон Граф (ням.: Anton Graff, 18 лістапада 1736, Вінтэртур22 чэрвеня 1813, Дрэздэн) — нямецкі мастак швейцарскага паходжання, выдатны партрэтыст свайго часу. Захавалася каля 2000 прац Графа.

Антон Граф
ням.: Anton Graff
Аўтапартрэт, 1805-1806
Аўтапартрэт, 1805-1806
Дата нараджэння 18 лістапада 1736(1736-11-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 чэрвеня 1813(1813-06-22) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Elisabetha Sophie Augusta Graff[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр партрэт
пейзаж
Мастацкі кірунак неакласіцызм
Уплыў на Філіп Ота Рунгэ
Каспар Давід Фрыдрых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Антон Граф нарадзіўся ў сям'і рамесніка з Вінтэртура, навучаўся жывапісу на радзіме і ў Аўгсбургу і спецыялізаваўся на партрэтным жывапісе. У 1766 г. ён атрымаў пасаду прыдворнага мастака і выкладчыка ў дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў, якую захаваў да самай сваёй смерці. Ён адхіляў нават больш выгодныя прапановы з Берліна. На яго партрэтах намаляваны вялікія асобы таго часу, у прыватнасці, Готхальд Эфраім Лесінг, Мозес Мендэльсон, Іаган Готфрыд Гердэр, Фрыдрых Шылер, Хрысціян Фелікс Вейсэ, Крыстаф Вілібальд Глюк, Генрых фон Клейст і Даніэль Нікалаус Хадавецкі, Фрыдрых Гедыке. Галоўным тварэннем Графа лічыцца партрэт прускага караля Фрыдрыха Вялікага. Па замове царыцы Кацярыны II мастак у 1796 годзе капіруе шэраг карцін з Дрэздэнскай галерэі для Эрмітажа.

У познім перыядзе творчасці Граф звярнуўся да пейзажу. Працы Антона Графа паўплывалі на творчасць мастакоў Філіпа Ота Рунгэ і Каспара Давіда Фрыдрыху.

Імя Антона Графа носіць будынак тэхнічнай прафесійнай школы ў яго родным Вінтэртуры.

ГалерэяПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць