Антон Нестар Кеневіч

Антон Нестар Кеневіч, Антон Андрэевіч Кеневіч[1] (польск.: Antoni Nestor Kieniewicz; руск.: Антон Андреевич Кеневич / Антон Нестор Кеневич, 31 студзеня 1775 — 1822) — буйны землеўласнік Расійскай імперыі, мазырскі павятовы суддзя. Пачынальнік узвышэння шляхецкага роду Кеневічаў.

Антон Нестар Кеневіч
Нараджэнне 31 студзеня 1775(1775-01-31)
Смерць 1822
Род Кеневічы
Бацька Андрэй Кеневіч[d]
Маці Марыя з Лазарэвічаў[d]
Жонка Кацярына з Адынцоў[d]
Дзеці Геранім Кеневіч і Фелікс Кеневіч

Паходжанне і сям’яПравіць

Належаў да шляхецкага роду Кеневічаў герба «Равіч». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя Казіміравіча Кеневіча, пінскага ротмістра (упам. 1778—1783), дэпутата (1789) Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, і яго жонкі-шляхцянкі Марыі Лазарэвіч[2]. Быў хрышчаны ў каталіцтва.

Ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Кацярынай Адынец[1], ад якой меў дзяцей:

СлужбаПравіць

Выбіраўся на пасаду мазырскага павятовага суддзі (1805—1808)[1]. Разбіраў у судзе Мазырскага павета зямельныя спрэчкі шляхты.

МаёнтакПравіць

Родавым гняздом быў маёнтак Дараў (Дарава) у Новагародскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага[2]. Быў уласнікам вёскі Вугалец (150 рэвізскіх душ)[2] і трымальнік застаўнога маёнтка Юркевічы (134 душы) ад князя Радзівіла[2].

У 1806 г. купіў у Юзафа Шчыта маёнтак Жамыслаўль у Ашмянскім павеце Віленскай губерні, але ўжо 4 студзеня 1807 г. прадаў яго Якубу Геранімавічу Умястоўскаму (?—1809).

23 красавіка 1807 г. Антон Нестар Кеневіч і Казімір Рудзяеўскі купілі за 333 тыс. польскіх злотых у графіні Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх) буйны маёнтак Снядынь (Снядзін)[2], які 14 мая 1808 г. набыўцы падзялілі паміж сабой: мазырскі падсудак Казімір Рудзяеўскі атрымаў маёнткі Махнавічы і Асавец (вёскі Асавец, Балажэвічы, Глініца, Мастовічы, Вялаўск, Майсеевічы, Манчыцы, Замошша і Рудні Астражанская і Скалодзінская)[3], а Антон Нестар Кеневіч атрымаў маёнтак Лобча (Лобча, Макарычы, Турок, Вышалаў), маёнтак Снядзін (Снядзін, Мардзвін) і маёнтак Дарашэвічы (Дарашэвічы, Галубіца, Капцэвічы)[2].

Купляй значных па памеру маёнткаў вывеў сваю сям’ю са стану малазаможнай маянтковай шляхты ў буйных землеўласнікаў беларускага Палесся[4]. Сямейнай сядзібай Антона Нестара Кеневіча стала вёска Лобча[5].

Пасля яго смерці пры падзеле бацькавай спадчыны яго сын Геранім Антонавіч Кеневіч (1796/7—1884) атрымаў маёнтак Лобча (Лобча, Засоп’е і інш.), Фелікс Антонавіч Кеневіч (1802—1863) — маёнтак Дарашэвічы (Дарашэвічы, Судзібар і інш.), Іпаліт Антонавіч Кеневіч (каля 1791 — 1857) — маёнтак Паўлінаў[5].

СмерцьПравіць

Скончыў жыццё самагубствам у 1822 г.

Зноскі

  1. а б в Анішчанка, 2011, с. 156
  2. а б в г д е Kieniewicz A., 1989, s. 29
  3. Хроніка Убарцкага Палесся / аўтар-уклад. А. І. Атнагулаў. — Мінск : Тэхналогія, 2001. — 495 с.
  4. Kieniewicz S., 1986, s. 11
  5. а б Kieniewicz A., 1989, s. 30

ЛітаратураПравіць

  • Анішчанка, Я. К. Ураднікі беларускіх земляў Расійскай імперыі на рубяжы XVIII—XIX стст.: спісы на рус. мове / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Выд. В. Хурсік, 2011. — 392 с.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
  • Boniecki, А. Herbarz polski. T.X. — W-wa. 1907.
  • Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s.
  • Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s.
  • Urbański, A. Memento kresowe / A. Urbański. — Warszawa : Drukarnia St. Niemiry syn i S-ka, 1929. — 156 s.
  • Żołtowska, J. Inne czasy i inni ludzie / J. Żołtowska. — Londyn, 1959.