Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Антон Новік
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Генадзевіч Новік
Нарадзіўся 23 ліпеня 1998(1998-07-23)[1] (21 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нафтан
Нумар 15
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2016 — 2019 Беларусь Мінск 4 (0)
2018   Беларусь ЮАС (Жыткавічы) 23 (3)
2019 — Беларусь Нафтан (Наваполацк) 1 (0)
Нацыянальная зборная**
2018 — Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лістапада 2018.

Антон Новік (нар. 23 ліпеня 1998, Ждановічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец СДЮШАР футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба і неўзабаве замацаваўся ў складзе.

15 чэрвеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў гасцявым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў двух матчах за асноўную каманду, выходзячы на замену.

У сакавіку 2018 года быў арандаваны жыткавіцкім ЮАС[2], у складзе якога неўзабаве замацаваўся ў якасці трывалага іграка асновы. У студзені 2019 года пакінуў ЮАС[3].

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4]. Зноў стаў выступаць за дубль мінчан, толькі ў адным матчы Вышэйшай лігі выйшаў на замену. У жніўні 2019 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан».

Міжнародная кар’ераПравіць

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на поле ў канцы таварыскага матча супраць Харватыі (1:3).

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Мінск   11 1
2017 Д1 Мінск   3 0
2018 Д2 ЮАС   23 3
2019 (1) Д1 Мінск   1 0

Зноскі

СпасылкіПравіць