Антон Нічыпаравіч Сеўчанка

савецкі фізік

Анто́н Нічы́паравіч Се́ўчанка (22 лютага 1903, вёска Дзяніскавічы, цяпер Жлобінскі раён — 26 верасня 1978) — беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1953), прафесар (1953), акадэмік Акадэміі навук БССР (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967). Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Адзін з заснавальнікаў беларускай школы фізікі.

Антон Нічыпаравіч Сеўчанка
Sevchenko.jpg
Дата нараджэння 22 лютага 1903(1903-02-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1978(1978-09-26) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1953)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Георгій Паўлавіч Гурыновіч, Канстанцін Мікалаевіч Салаўёў, Леанід Вікенцьевіч Валадзько і Генадзь Мікалаевіч Сінякоў
Вядомы як адзін з заснавальнікаў беларускай школы фізікі
Партыя
Узнагароды
медаль «Серп і Молат» Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную доблесць»
Заслужаны дзеяч навукі БССР

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Дзяніскавічы (цяпер у Жлобінскім раёне, Гомельская вобласць, Беларусь) у сялянскай сям’і. У 1926 годзе ён скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, некаторы час працаваў настаўнікам, а затым паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыў у 1931 годзе. Навуковая дзейнасць Сеўчанкі пачалася ў наступным годзе пад кіраўніцтвам С. І. Вавілава ў ФІАН, а затым працягнулася ў Дзяржаўным аптычным інстытуце, дзе ён працаваў да 1952 года.

У 1953 годзе Сеўчанка быў абраны акадэмікам АН БССР і пераехаў у Мінск, дзе працаваў спачатку ў Фізіка-тэхнічным інстытуце АН БССР, а з 1955 па 1957 год — дырэктарам у новаўтвораным Інстытуце фізікі і матэматыкі АН БССР. У 1957—1972 Сеўчанка займаў пасаду рэктара БДУ, а з 1973 года — дырэктара Інстытута прыкладных фізічных праблем пры БДУ. У 1957—1973 ён быў членам Прэзідыума АН БССР.

У 1958—1962 гг. Сеўчанка абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, у 1955—1959 і 1963—1975 гг. — дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Ён прымаў удзел у якасці дэлегата ад БССР у рабоце арганізацый ААН і, у прыватнасці, у працы Агенцтва па мірнаму выкарыстанню атамнай энергіі.

Пахаваны на Усходніх могілках Мінска разам з жонкай Матронай Рыгораўнай (1904—1978).

Навуковы і практычны ўкладПравіць

Даследаванні па спектраскапіі уранілавых злучэнняў, люмінесцэнцыі рэдказямельных элементаў, спектраскапіі і фотахіміі парфірынаў і біялагічна актыўных злучэнняў. Выявіў палярызацыю флуарэсцэнцыі ўранілавых злучэнняў, расшыфраваў складаную структуру іх спектраў, устанавіў заканамернасць згасання люмінесцэнцыі раствораў рэдкіх зямель, вывучыў міграцыю энергіі ў комплексах, анізатрапіі вымушанага выпраменьвання раствораў арганічных злучэнняў.

Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.

Пры навуковай кансультацыі Сеўчанкі 10 чалавек сталі дактарамі фізіка-матэматычных навук (з іх чацвёра абраныя акадэмікамі і двое членамі-карэспандэнтамі НАН Беларусі), звыш 40 яго вучняў абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Імя Сеўчанкі прысвоена НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ.

Асноўныя працыПравіць

  • Спектроскопия хлорофилла и родственных соединений. — Мн., 1968 (разам з Г. П. Гурыновічам,, К. Салаўёвым).
  • Анизотропия поглощения и испускания света молекулами. — Мн., 1971 (разам з А. М. Саржэўскім).
  • Исследование механизма твердотельных реакций с участием окислов РЗЭ люминесцентным методом (в соавт.) // Доклады АН СССР. 1977. Т.233, № 5.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць