Антон Паўлавіч Садоўскі
Антон Паўлавіч Садоўскі[1] (нар. 17 лютага 1944) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар (2006).
Антон Паўлавіч Садоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лютага 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1996) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Красняны (Мядзельскі раён, Мінская вобласць). У 1961 годзе скончыў сярэднюю школу ў Варапаеве[2]. Паступіў на вучобу матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1966 годзе. Паступіў у аспірантуру і ў 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Устойлівасць рашэнняў некаторых сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў»[2]. З 1967 года працаваў на фізічным факультэце БДУ на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі[2]. У 1982—1999 гадах А. П. Садоўскі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, на матэматычным факультэце на пасадах загадчыка (1982—1984[1]), дацэнта, прафесара кафедры матэматычнага аналізу[2]. З 1999 года прафесар кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, метадах рашэння праблемы цэнтра і фокуса для адвольных аналітычных сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў на плоскасці, камп’ютарнай алгебры. Падрыхтаваў 5 кандыдатаў навук[2]. Сааўтар шэрагу вучэбных дапаможнікаў.
Сярод апублікаванага:
- Амелькин В. В., Лукашевич Н. А., Садовский А. П. Нелинейные колебания в системах второго порядка. — Минск: Изд-во БГУ, 1982;
- Амелькин В. В., Садовский А. П. Математические модели и дифференциальные уравнения. — Минск: Высшая школа. 1982;
- Локальная качественная теория дифференциальных уравнений на плоскости. — Гродно: ГрГУ, 1986;
- Полиномиальные идеалы и многообразия. — Минск: БГУ, 2008;
- Условия центра для одной аналитической системы // Аналитические методы анализа и дифференциальных уравнений (АМАДЕ), 12—17 сентября 2011 г., Минск, 2011. — С. 162.
- Садовский А. П., Щеглова Т. В. Рациональные интегралы для одной кубической системы // Вестник ГрГУ. — 2011. -Сер. 2, № 3(118). — С. 66-67.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д Садовский Антон Павлович (руск.) // Механіка-матэматычны факультэт БДУ
Літаратура
правіць- Садоўскі Антон Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 77—78. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Садовский Антон Павлович (руск.) // Механіка-матэматычны факультэт БДУ
- Вучоныя Беларусі: Садоўскi, Антон Паўлавiч (доктар фізіка-матэматычных навук; матэматыка; нар. 1944)
- Беларусь у асобах і падзеях. Садоўскі Антон Паўлавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі