Антон Рыгоравіч Рубінштэйн

Антон Рыгоравіч Рубінштэйн (руск.: Анто́н Григо́рьевич Рубинште́йн, 1829, Выхватынцы, Падольская губерня — 1894, Пецяргоф) — рускі кампазітар, піяніст, дырыжор, музычны педагог. Брат піяніста Мікалая Рубінштэйна.

Антон Рыгоравіч Рубінштэйн
Антон Рубинштейн
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 (28) лістапада 1829[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 (20) лістапада 1894[1][2][…] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Grigory Romanovich Rubinstein[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар класічнай музыкі, піяніст, дырыжор, музыказнавец, музычны педагог, выкладчык універсітэта, кампазітар
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера, сімфонія і рамантызм
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Як піяніст Рубінштэйн стаіць у шэрагу найвялікшых прадстаўнікоў фартэпіяннага выканальніцтва ўсіх часоў. Ён таксама з'яўляецца заснавальнікам прафесійнай музычнай адукацыі ў Расіі. Яго намаганнямі была адкрыта ў 1862 годзе ў Пецярбургу першая руская кансерваторыя. Сярод яго вучняў — Пётр Ільіч Чайкоўскі.

Рубінштэйнаўская прэмія Правіць

У сваім завяшчанні заснавальнік Антон Рубінштэйн вылучыў спецыяльны капітал, на працэнты з якога павінна была штогод (аднак толькі пры наяўнасці годнага кандыдата) выдавацца прэмія ў выглядзе раяля лепшаму з выпускнікоў Пецярбургскай кансерваторыі бягучага года.

Зноскі