Антон Станіслававіч Каржанеўскі

Антон Каржанеўскі [28 кастрычніка (10 лістапада) 1910, м. Валынцы, Дрысенскі павет, Віцебская губерня — 19 красавіка 1991, Віцебск, Беларусь] — беларускі мастак-жывапісец.

Антон Каржанеўскі
Фатаграфія
Яўген Ціхановіч «Партрэт мастака А. С. Каржанеўскага». 1939
Дата нараджэння 10 лістапада 1910(1910-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1991(1991-04-19) (80 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме (1928 — 1932) у М. Эндэ, У. Хрусталёва, Ф. Фогта.

У час 2-й сусветнай вайны апынуўся ў акупаваным Мінску. За актыўны ўдзел у выстаўцы твораў беларускіх мастакоў быў узнагароджаны нямецкай акупацыйнай уладай «Медалём для Ўсходу»[1]. Пасля вызвалення Мінска арыштаваны 16.12.1944 года па адрасе вул. Крапоткіна, д. 58а, кв. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 28.6.1945 года за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў, але 31.8.1945 года быў вызвалены. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 28.9.1990 года. Асабовая справа Каржанеўскага № 31574-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1934.

Член Саюза мастакоў БССР з 1945.

Творчасць

правіць

Працаваў пераважна ў галіне жывапіснага пейзажу[2]. Сярод твораў, якім уласціва насычанасць колеру, выразная мадэліроўка аб’ёмаў, пленэрная непасрэднасць кампазіцыйнага ладу, лірычныя пейзажы «Над Свіслаччу» (1938), «Сафійскі сабор у Полацку» (1955), «Апошняе лісце» (1966), «Горад над Дзвіной» (1973), «Стары Віцебск» (1979), «Тужлівая нотка» (1982), «Восеньскі пейзаж» (1984), «Богаяўленскі сабор у Полацку» (1988); нацюрморты «Півоні, яблыкі, кавуны» (1953), «Ружы» (1962), «Нацюрморт з лямпай» (1977) і інш[3].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, мэрыі Масквы.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Беларускі саюз мастакоў. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1998. — С. 296.
  • Подлипский, А. Певец витебских улиц / А. Подлипский // Народнае слова. — 1996. — 1 лют. — С. 3.
  • Соловьева, С. «Жизнь должна быть восхищением» / С. Соловьева // Витебский курьер. — 2004. — 14 сент. — С. 3.

Спасылкі

правіць